Вы тут

Каляндар старых паштовак


У Мінску выдадзены перакідны каляндар «Адзіныя гістарычныя карэнні Расіі і Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі/ 2019».


Дванаццаць месяцаў — дванаццаць старых паштовак. Калі быць дакладным — рэпрадукцый старых паштовак. Усе ілюстрацыі — з калекцыі мінскага збіральніка даўніны лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Ліхадзедава. Студзень знаёміць нас з помнікам расійскаму імператару Аляксандру ІІ.
Люты — з Рускай настаўніцкай семінарыяй (раней у гэтым будынку размяшчаўся каталіцкі манастыр і шасцікласнае вучылішча дамініканскага ордэна). Сакавік у календары прадстаўляе Пушкінскую вуліцу ў Брэст-Літоўску. Следам — філакартычныя сустрэчы з красавіком і іншымі месяцамі. Надзвычай цікавае падарожжа!

Калекцыянер Уладзімір Ліхадзедаў у гэтым творчым праекце аб'яднаўся з Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

— Гэта не першы мой зварот да расійскай тэматыкі, — расказвае Уладзімір Аляксеевіч. — Дружба нашых народаў на працягу розных гістарычных часін сталася асновай і маіх выставак, і многіх публікацый з выкарыстаннем даўно выдадзеных паштовак, а таксама тэмай маіх кніг і альбомаў у серыі «У пошуках страчанага», што пабачылі свет у розных выдавецтвах Беларусі. Арыгінальнае дызайнерскае рашэнне, цікавае паліграфічнае выкананне ў выпадку з календаром дазваляе выкарыстоўваць рэпрадукцыі як звычайныя паштоўкі, дазваляе адпраўляць іх у вандроўку па розных адрасах.

Ужо сам па сабе каляндар «Адзіныя гістарычныя карэнні Расіі і Беларусі ў перыяд Расійскай імперыі/ 2019» — калекцыйны прадмет, які будзе, несумненна, прыцягваць увагу і па-за межамі 2019 года.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.