Чаму б не пачаць тыдзень з добрай справы? Менавіта так падумалі мы ў Выдавецкім доме «Звязда» і далучыліся да акцыі «Чытанне — прастора інфармацыі і ведаў».
Мэта гэтага дабрачыннага праекту, ініцыяванага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, — сабраць і перадаць на бязвыплатнай аснове разнастайныя друкаваныя выданні бібліятэкам сярэдніх школ і ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Якія ж кнігі патрапілі ў камплект ад «Звязды»? Зборнікі казак і вершаў, апавяданні і аповесці для падлеткаў, гістарычная і навукова-папулярная літаратура... Спадзяемся, нашы выданні зацікавяць як «пачынаючых» аматараў літаратуры, так і чытачоў старэйшага ўзросту.
Дарэчы, беларускія выдавецтвы могуць далучацца да акцыі на працягу ўсяго 2019 года.
Алена КАРПЕНКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?