Вы тут

«Залатая літара» ў квадраце!


Учора ўвечары прайшло кульмінацыйнае мерапрыемства выстаўкі «СМІ ў Беларусі» — былі падведзеныя вынікі XV Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая літара».


У «Звязды» гэтым разам дзве ўзнагароды найвышэйшай пробы — газета стала пераможцай у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі», а спецыяльны карэспандэнт Дар'я Лабажэвіч — у намінацыі «Найлепшы рэпарцёр рэспубліканскіх, абласных друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў». Таксама «Звязда» са сваім пастаянным праектам «Краіна здароўя» стала лаўрэатам у намінацыі «Найлепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця».

Віншуем усіх, хто прычыніўся да перамогі, і, канешне, чытачоў «Звязды». Бо ўсё, што мы робім, мы робім для вас і з вашай несумненнай падтрымкай.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Развіццё — базіс нашай дзяржаўнасці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў стратэгіі ўдзелу Беларусі ў рабоце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) і БРІКС.

Грамадства

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Галасаванне: зручна і без эксцэсаў

Бюлетэні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ужо гатовы.