Вы тут

Жыхар Мінска спрабаваў увезці з Польшчы меч у багажніку аўтамабіля


Днём 19 жніўня ў пункце пропуску «Дамачава» падчас афармлення на ўезд у Беларусь з Польшчы аўтамабіля Renault брэсцкія памежнікі ў багажным аддзяленні выявілі небяспечную знаходку, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.


Пад асабістымі рэчамі кіроўцы - жыхара Мінска, знаходзіўся меч з металічнымі ўстаўкамі жоўтага колеру на рукаятцы ў драўляным чахле, абцягнутым скурай.

Па дадзеным факце праінфармаваныя супрацоўнікі мытні, якія канфіскавалі меч для правядзення далейшага разгляду.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.