Вы тут

Памёр вядомы беларускі пісьменнік Леанід Дайнека


Беларускі пісьменнік Леанід Дайнека памёр на 80-м годзе жыцця, паведамляе БелТА.


Развітанне пройдзе 25 жніўня ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага ў Менску.

Леанід Дайнека нарадзіўся ў 1940 годзе ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. У 1967 годзе скончыў БДУ. Працаваў на тэлебачанні, у часопісе "Маладосць", у выдавецтве "Мастацкая літаратура". Аўтар паэтычных зборнікаў "Галасы", "Бераг чакання", "Вечнае імгненне", зборніка апавяданняў "Бацькава крыніца", раманаў "Людзі і маланкі", "Запомнім сябе маладымі", "Меч князя Вячкі", "След Ваўкалака" і іншых. Некаторыя вершы пакладзены на музыку. Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1987) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.