Сёлета 19 кастрычніка споўніцца 25 гадоў з моманту замацавання беларускага рубля ў якасці адзінага законнага плацежнага сродку нашай краіны. У гэты дзень у Нацыянальным банку адбудзецца ўрачыстае адкрыццё абноўленай экспазіцыі Музея грошай, прысвечанай гісторыі грашовага абарачэння і работы банкаўскіх устаноў на тэрыторыі Беларусі.
Мяркуецца, што першымі наведвальнікамі Музея грошай стануць навучэнцы адной з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Для іх будзе праведзена эксклюзіўная экскурсія з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура. Таксама ўдзельнікаў мерапрыемства чакаюць сюрпрызы і падарункі.
Каб атрымаць шанц стаць першымі наведвальнікамі абноўленага Музея грошай, навучэнцам неабходна падрыхтаваць і да 1 кастрычніка накіраваць у Нацыянальны банк калектыўнае (ад свайго класа) відэавіншаванне з 25-гадовым юбілеем беларускага рубля (або спасылку на яго) на электронны адрас musеum@nbrb.bу. У лісце трэба ўказаць населены пункт, школу, клас, кантактныя звесткі класнага кіраўніка.
Аўтары найлепшага відэавіншавання будуць запрошаныя менавіта 19 кастрычніка. Усе астатнія класы, якія даслалі свае відэавіншаванні, атрымаюць магчымасць трапіць на экскурсію ў Музей грошай Нацыянальнага банка ў прыярытэтным парадку. Адважвайцеся!
Сяргей КУРКАЧ
Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.
Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.