100slow
Для «Маладосці» я пішу з 2013 года. Тады было апублікавана першае апавяданне «Блог». Не самае ўдалае, дарэчы. Рэдактар Анатоль Казлоў даў яму дарогу, за што я вельмі ўдзячны.
Потым на старонках часопіса пачалі з’яўляцца іншыя мае тэксты. А з 2016 года я ўжо займеў уласную калонку. Бывае, што я перачытваю ранейшае і бачу, як вырас за гэты час. Як змяніўся сам, як змянілася наваколле. Эмоцыі забываюцца, а напісанае застаецца. В
ельмі рады, што маю магчымасць выказвацца на самыя розныя і важныя тэмы. Прычым, не толькі пісаць, але ж і гаварыць. Цяпер «Крэскі жыцця» для мяне — гэта значна болей, чым проста калонка.
Канстанцін КАСЯК
Яно не з’яўляецца населеным пунктам.
Унікальная магчымасць для будучых абітурыентаў.
Яго шлях — сведчанне таго, што подзвіг, ахвяраванне, Айчына — не пустыя словы.