Да Новага года засталося крыху менш за месяц. Мінск ужо амаль гатовы да святаў.
Цікава назіраць за тым, як мяняецца сталіца і настрой у людзей. Пакуль жа мы вырашылі прайсціся па самых яркіх і прыгожых крамах нашага горада, каб акунуцца ў казачную атмасферу свята.
Першымі свае святочныя прыгатаванні завяршылі гандлёвыя цэнтры. У гандлёва-забаўляльным комплексе «Dana Mall» заззяў галоўны сімвал свята — навагодняя ёлка з інтэрактыўнымі персанажамі. Пінгвіны, якія сустракаюць вядомымі песнямі наведвальнікаў «Dana Mall», белыя мядзведзі, чайкі, алені...
Рухаемся далей па праспекце Незалежнасці і не можам не засяродзіць сваю ўвагу на вітрынах ГУМа. Святочнае афармленне ў гэтым годзе створана па матывах беларускай мастачкі Ганны Сілівончык.
Заходзім у «Сталіцу», што побач, і ў «Галерэю» на Нямізе. У «Сталіцы» традыцыйна вялікая ёлка са шматлікімі святочнымі ўпрыгожванні, а ў «Галерэі» зладзілі вялікі навагодні кірмаш.
Самы вялікі «Калядны кірмаш» адкрыецца ў Мінску 14 снежня. Гандлёвыя рады з’явяцца паблізу Палаца спорту і на Кастрычніцкай плошчы.
А навагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак пройдзе ў Мінску 28 снежня. У ім возьмуць удзел каля тысячы казачных персанажаў, а таксама прадстаўнікоў працоўных калектываў, навучэнцаў і спартсменаў.
Таццяна ТКАЧОВА
Фота аўтара
Панядзелак для Львоў — спрыяльны дзень для творчасці і новых ідэй.