Вы тут

11-гадовая амерыканка прыйшла ў парламент з зараджаным аўтаматам


Адзінаццацігадовая дзяўчынка прыйшла на публічнае заканадаўчае слуханне ў парламенце штата Айдаха з зараджаным аўтаматам, піша Lenta.ru са спасылкай на агенцтва Associated Press.


Бэйлі Нільсан трымала на плячы вінтоўку AR-15, суправаджаючы свайго дзеда Чарльза Нільсана на публічных слуханнях. Нільсаны прыйшлі выказацца ў падтрымку законапраекта, які дазволіць схаванае нашэнне зброі для амерыканцаў, не зарэгістраваных у Айдаха.

Мужчына прывёў ўнучку, каб прадэманстраваць, наколькі грамадству, на яго думку, не варта баяцца агнястрэльнай зброі. "Бэйлі страляе з тых часоў, як ёй споўнілася 5. Свайго першага аленя яна падстрэліла ў 9 з гэтай вінтоўкі. Яна носіць яе адказна і ведае, што не трэба трымаць палец на курку", - сказаў ён заканадаўцам.

Зараз у штаце дазволена ўтоена насіць зброю з 18 гадоў, аднак пакуль што гэта тычыцца толькі рэзідэнтаў Айдаха. Агнястрэл нярэдка з'яўляецца на публічных слуханнях - асабліва калі яны тычацца законаў аб зброі. Будынак легіслатуры заўсёды ахоўваюць узброеныя паліцэйскія.

Прэв'ю: Reuters

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.