Вясна — заўжды адна
на ўсiх.
Усюды, як мастак
вясёлы,
Яна фарбуе дрэвы
ў сёлах
I дрэвы ў скверах гарадскiх
Скрозь красавiцкiя дзiвосы:
На плынi Свiслачы iзноў
Плывуць блакiтныя нябёсы
Памiж бетонных берагоў.
Вясна усцешная iдзе
Да ўсiх, хто зiмы зведаць мусiў...
Я ад вясны не адракуся
Нi ў радасцi, нi ў бядзе.
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.