Нiякай панiкi сярод састарэлых, якiя жывуць у глыбiнцы, з-за распаўсюджвання COVID-19 няма. У Прыдзвiннi, як i ва ўсiх тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання краiны, гатовы аказаць дапамогу адзiнокiм састарэлым i iнвалiдам з дастаўкай дадому прадуктаў i лекаў.
Дырэктар дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва Вiцебскага раёна» Кацярына Лазоўская адзначае, што на гарачую лiнiю цэнтра апошнiм часам звярнулiся тры чалавекi. Акрамя таго, 55 грамадзян проста патэлефанавалi ў аддзяленнi ўстановы — iм прывезлi прадукты i лекi.
А члены БРСМ задаволiлi заяўку аднаго з дваццацi двух ветэранаў Вялiкай Айчыннай, што жывуць у раёне. Мiхаiл Уладзiмiравiч Ратомскi з пасёлка Копцi папрасiў прывезцi мех зерня, каб кармiць курэй. 94-гадовы ветэран вайны актыўна займаецца прысядзiбнай гаспадаркай, у яго пяць сотак зямлi. На здароўе асаблiва не скардзiцца. Яму дапамагае весцi хатнiя справы сацработнiк Аляксандра Шыянава.
Адна з клiентак дзяржаўнай службы сацыяльнай дапамогi Марыя Герасiмаўна Мiхальчанка жыве ў вёсцы Дымаўшчына. У жнiўнi ёй споўнiцца 96 гадоў. Пенсiянерка — былы медык. Яе даглядае сацыяльны работнiк Раiса Бучко.
Бабуля любiць паразмаўляць з наведвальнiкамi. Нам, у прыватнасцi, расказала, што да вайны паспела скончыць два з трох курсаў фельчарска-акушэрскай школы. Таксама шчыра падзялiлася сакрэтамi даўгалецця. Дарэчы, памяць у яе цудоўная, толькi чуе дрэнна i стала не вельмi добра бачыць. Амаль не ўжывае лекi. Сакрэт даўгалецця, на погляд Марыi Герасiмаўны, у фiзiчных нагрузках, але толькi каб не вельмi напружвацца. Дровы, каб у печ закiнуць, i цяпер са двара можа прынесцi. Здароўе, кажа, i ў правiльным харчаваннi: i дыеты перыядычна на карысць. Наконт алкаголю жанчына сказала, што «нiколi многа не пiла».
На развiтанне бабуля запрасiла на свой векавы юбiлей. (Дарэчы, пяць грамадзян, якiя жывуць у Вiцебскiм раёне, ужо дасягнулi стагадовага ўзросту.)
Старшыня Лятчанскага сельскага Савета Алена Пузырэўская расказала, што прыкладна трацiна з 1,3 тысячы жыхароў тэрыторыi старэйшыя за працаздольны ўзрост. Канешне, мясцовая ўлада ў курсе, хто i якiя патрэбы мае ў дапамозе, доглядзе, клопаце. Аўтакрамы даязджаюць да агароджаў людзей, якiм цяжка далёка хадзiць. Такiм чынам, дастаўка прадуктаў ажыццяўляецца лiтаральна да дзвярэй.
Аляксандр ПУКШАНСКI
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.