Вы тут

Эксперты СААЗ наведалі тры медустановы Віцебска


Эксперты місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя сёння азнаёміліся з працай трох устаноў аховы здароўя ў Віцебску, перадае БЕЛТА.


Прадстаўнікі СААЗ самі выбралі ўстановы, якія хацелі наведаць. Імі сталі станцыя хуткай медыцынскай дапамогі, абласная інфекцыйная бальніца і гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, у тэрапеўтычным корпусе якой знаходзяцца пацыенты з пнеўманіяй і каранавіруснай інфекцыяй.

"Эксперты паглядзелі, як працуюць супрацоўнікі, наведалі аддзяленне, дзе ляжаць кантактныя пацыенты і тыя, у якіх пацверджана каранавірусная інфекцыя. Асаблівых заўваг ці нараканняў не было, на ўсе пытанні яны атрымалі грунтоўныя адказы", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя аблвыканкама Міхаіл Вішнявецкі.

Дэлегацыя СААЗ сустрэлася з кіраўніцтвам паўночнага рэгіёну і старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Леанідам Анфімавым. Эксперты пагутарылі са спецыялістамі Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і доктарам медыцынскіх навук прафесарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта Валерыем Сямёнавым. Пад яго кіраўніцтвам група навуковых супрацоўнікаў распрацавала тэст-сістэмы для выяўлення COVID-19.

Місія СААЗ прыехала ў Беларусь 7 красавіка. Папярэдняе заключэнне пра сітуацыю з COVID-19 у нашай краіне яна зробіць 11 красавіка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.