Вы тут

Фотаслова Яўгена Пясецкага


Час, калі след чарнобыльскай атруты палёг на гарады і вёскі, веснавыя палеткі, лясныя абшары, назаўжды застаўся ў памяці, захаваўся ў непрадузятых дакументах і фотаздымках. Сёння я перагортваю старонкі свайго даўняга зборніка «Кола дзён» з фота і вершамі, параўноўваю не толькі знешнасць, але і сутнасць з'яў, падзеленых больш чым трыццаццю гадамі. Цяпер ужо не адшукаць тую палявую сцежку, перагароджаную знакам радыяцыйнай небяспекі. Вакол таго поля вырас новы гай. Жыццё сцвярджае свае спрадвечныя законы. Кола нашых дзён — няспыннае.


Над полем маім то сонца, то месяц.

На полі маім то кветкі, то снег.

Бывае імгненне бясконцым як вечнасць,

Бывае — імгненнем праносіцца век.

Было, наляцелі атрутныя хмары,

Пабляклі валошкі — у снах не сасніць.

У чорнай жалобе аціхлі абшары,

І нельга было на сцяжынку ступіць.

Усё гэта поле пазнала, стрывала,

Яго хмызнякам забыцця не скарыць.

Жыццё захавала ў атрутнай навале —

Жыве маё поле, і я буду жыць.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.