Вы тут

Еўрасаюз ухваліў візавае пагадненне з Беларуссю


Савет ЕС ухваліў заключэнне пагадненняў з Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, інфармуе interfax.by.


«Сёння Савет прыняў рашэнне аб заключэнні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму і пагадненні аб рэадмісіі з Беларуссю», — адзначана ў паведамленні.

«Беларусь будзе праінфармавана аб заключэнні гэтых пагадненняў, якія набудуць моц у першы дзень другога месяца пасля інфармавання. Чакаецца, што гэта будзе 1 ліпеня 2020 года», — дадалі ў Савеце ЕС.

Там нагадалі, што пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму аблегчыць для грамадзян Беларусі працэдуру атрымання візы, кошт візы таксама будзе зніжаны да 35 еўра. Пагадненне распаўсюджваецца на кароткатэрміновыя паездкі (не больш за 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду).

Беларусь і Еўрасаюз падпісалі пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі ў студзені 2020 гады пасля пяцігадовай падрыхтоўкі.

Прэв'ю: bund.de

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.