Вы тут

У Мазыры п'яны разбіў галавой ушчэнт вітрыну аптэкі. Ён не здолеў купіць настойку календулы


Удзень 6 ліпеня паступіў сігнал з аптэкі па вуліцы Прытыцкага. Фармацэўт распавяла, што п’яны мужчына пасварыўся з наведвальнікам, а затым разбіў вітрыну. Пасля гэтага мужчына ўцёк, паведамляе МУС.


Відавочцы паказалі, куды пабег скандаліст, і міліцыянты па прыкметах знайшлі яго ў суседняй краме. Там дэбашыр таксама палаяўся з прадаўцом.

— Прычынай агрэсіўных паводзін аказалася адсутнасць у продажы настойкі календулы, якую перыядычна ўжываюць замест алкаголю людзі, якія злоўжываюць спіртным, — распавялі ў Мазырскім РАУС.

Мужчыну затрымалі і адправілі ў ІЧУ. У яго ў крыві было 2,4 праміле алкаголю. Следчыя распачалі крымінальную справу за хуліганства.

Толькі ў гэтым годзе 34-гадовы падазраваны дзесяць разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртнога або з’яўленне ў стане ап’янення ў грамадскім месцы, а таксама за дробнае хуліганства і наўмыснае пашкоджанне маёмасці.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.