Дбайны гаспадар Аляксандр ГАЛКОЎСКІ з вёскі Судзілы Клімавіцкага раёна нарыхтоўваць сена пачынае з першых дзён лета, бо патрэбна яго вельмі шмат.
Разам з жонкай на сваім падворку мужчына (дарэчы, стараста вёскі) трымае вялікую гаспадарку: трох кароў і столькі ж цялят, больш як паўсотні авечак, каня, шмат рознай свойскай птушкі.
У час сенакосу на дапамогу прыходзяць дзеці. Траву косяць механізавана, зграбаюць «конскімі» граблямі, копы складаюць дружнай сваяцкай талакой, а возяць духмянае сена дадому на вялікім возе.
Таццяна МАЛІНІНА
У карабля «Рудакова» малады капітан.
На пяты набор прыйшлі 142 заяўкі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.