Вы тут

Што хвалюе жыхароў Пружанскага раёна?


Гэтыя i iншыя тэмы ўзнiмалiся падчас рабочай паездкi старшынi Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы Сяргея РАЧКОВА ў Пружанскi раён, што на Брэстчыне.


Сяргей Рачкоў выбраў для наведвання Ружаншчыну, якая да сярэдзiны 1950-х была асобным раёнам i цяпер складае амаль палову аднаго з найбуйнейшых раёнаў Брэстчыны. З самага пачатку Сяргей Анатолевiч сустрэўся з дэпутатамi Ружанскага сельскага Савета. Сенатар расказаў мясцовым калегам пра спецыфiку работы верхняй палаты парламента. Пасля яны абмеркавалi сiтуацыю ў краiне з каранавiруснай iнфекцыяй. Паводле слоў старшынi Ружанскага сельскага Савета Аксаны ЮРКОЎСКАЙ, мясцовыя дэпутаты загадзя рыхтавалiся гаварыць на гэтую тэму i атрыманай iнфармацыяй аказалiся задаволеныя.

Затым у праграме былi традыцыйная прамая тэлефонная лiнiя i асабiсты прыём
грамадзян. Дарэчы, на прамую лiнiю званiлi не толькi мясцовыя людзi, але i жыхары суседнiх Бярозаўскага i Ваўкавыскага раёнаў. Пытаннi падчас прамой лiнii i прыёму найбольш датычылiся добраўпарадкавання тэрыторый i жыллёвага заканадаўства. На асабiсты прыём да сенатара прыйшоў 82-гадовы ветэран Узброеных Сiл Уладзiмiр Папоў з просьбай паспрыяць у выданнi сваёй кнiгi. Дарэчы, кнiгу ветэран-ракетчык напiсаў пра здаровы спосаб жыцця. Аўтар атрымаў падрабязную кансультацыю.

Падчас паездкi Сяргей Рачкоў наведаў сельгаспрадпрыемства «Ружаны-Агра», Ружанскi палацавы комплекс роду Сапег i санаторый «Ружанскi». У палацы госць азнаёмiўся з музейнай экспазiцыяй, пацiкавiўся ходам рэстаўрацыi комплексу. А ў санаторыi ўдзельнiкi сустрэчы пагутарылi з персаналам i адпачывальнiкамi. Дарэчы, цяпер ён запоўнены на 98 працэнтаў — гэта адзiн з найлепшых паказчыкаў у краiне. Пераважная большасць пацыентаў санаторыя —беларусы, расiян зараз адпачывае няшмат. Сенатар адзначыў умелую работу i сучасныя падыходы да рэкламавання сваiх паслуг. «Ружанскi» не прапускае нiводнага вялiкага мерапрыемства, яго спецыялiсты выступаюць там з уласнымi прэзентацыямi: нядаўна былi на фестывалi ў Александрыi, збiраюцца на «Славянскi базар», выкарыстоўваюць магчымасць прарэкламаваць сябе на тэлебачаннi i ў iнтэрнэце. Вынiкi — у вышэйпрыведзенай лiчбе.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Прэв’ю: sovrep.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Экалагічна і эканамічна: як жыць па прынцыпе «Нуль адходаў»?

Гэта прынцыпы, накіраваныя на зніжэнне колькасці смецця і захаванне рэсурсаў планеты.

Фінансы

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

Як засцерагчы сябе ад крадзяжу грошай з карткі?

У I квартале 2021 года было зарэгістравана звыш 800 крадзяжоў грошай праз інтэрнэт, гэта ў 4,5 раза больш, чым за такі ж перыяд год таму.

Эканоміка

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

Больш за палову аўтамабільнага рынку планеты стане электрычным ужо праз пяць гадоў

А наша краіна разлічвае, што праз чатыры гады кожная 20 машына будзе электракарам.

Палітыка

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Прэзідэнт: сцяг і герб Беларусі адлюстроўваюць нацыянальную ідэю народа — імкненне да незалежнага і мірнага жыцця

Урачысты рытуал ушанавання дзяржаўных сцяга і герба праходзіць у Мінску з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.