23 верасня, серада

Вы тут

З 1 жніўня павялічацца пенсіі, дапамогі і надбаўкі


Пражытачны мінімум — 256 рублёў на беларуса.

Павышэнне гэтых сацыяльных выплат (на 3,8 %) адбудзецца ў сувязі з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму на 9,32 рубля да 256 рублёў і 10 капеек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны насельніцтва.


З 1 жніўня па 31 кастрычніка БПМ для працаздольнага насельніцтва вызначаны ў памеры 285,4 рубля, а для пенсіянераў — 193,92 рублі. Студэнтам, як мяркуецца, павінна хапіць 246,72 рубля, а на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 160,79 рубля. На малых ад трох да шасці гадоў прадугледжаны мінімум у 224,70 рубля, а на дзяцей ад шасці да васямнаццаці — 274,48 рубля.

З ростам БМП аўтаматычна падымуцца і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны надабўкі, павышэнні і асобныя сацыяльныя выплаты.

Так, дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, з 1 жніўня будуць наступныя.

На дзіця да трох гадоў, калі яно першае, — 35 % ад сярэдняй заработнай платы (СЗП) па краіне (427,84 рубля); калі другое і наступнае — 40 % СЗП (488,96 рубля); на дзіця-інваліда да трох гадоў — 45 % СЗП (550,08).

Аднаразовыя дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці на першае немаўля складуць 10 БПМ — 2561,00 рубля; на другое і наступнае выплацяць 14 БМП — 3585,40.

Жанчынам, які сталі на ўлік у арганізацыях аховы здароўя ў тэрмін да 12 тыдняў цяжарнасці, аднаразова заплацяць 100 % БМП — 256,10 рубля.

Дапамогі сем’ям у перыяд выхавання дзяцей да трох гадоў штомесяц складуць палову БМП — 128,05 рубля.

На дзяцей, старэйшых за тры гады, з асобных катэгорый сямей штомесяц выплаты будуць наступныя. На малых, якім больш за тры гады, і якія выхоўваюцца ў такіх сем’ях (акрамя дзіцяці-інваліда), — палова БПМ (128,05 рубля); на дзіця-інваліда, старэйшага за тры гады, — 70 % БМП (179,27 рубля).

Штомесячная дапамога на догляд дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў з I і II ступенню страты здароўя (да спаўнення малому 18 гадоў) і з III і IV ступенню (да ўзросту тры гады) — 100 % БПМ (256,10 рубля). На дзяцей з III і IV ступенню страты здароўя пасля трох гадоў штомесяц выплачваюць 120 % БМП (307,32 рубля). А на малых да 18 гадоў, якія інфіцыраваны вірусам імунадэфіцыту чалавека, штомесяц выдаткоўваецца 70 % БМП (179,27 рубля).

Сацыяльныя пенсіі, якія прызначаюцца чалавеку пры неатрыманні ім працоўнай пенсіі, стануць наступнымі. Інвалідам I групы, у тым ліку інвалідам з дзяцінства — 281,71 рубля; інвалідам з дзяцінства II групы — 243,30 рубля; інвалідам II групы і дзецям у выпадку страты карміцеля — 217,69 рубля; інвалідам III групы — 192,08 рублі.

Асобам ва ўзросце, старэйшым за агульнаўстаноўлены пенсійны ўзрост, — 128,05 рублі.

Дзецям-інвалідам да 18 гадоў пры I ступені страты здароўя — 204,88 рубля; II ступені — 217,69; III ступені — 243,30; IV ступені — 281,71.

Памер дапамогі па догляду за інвалідам I групы або за асобай, якая дасягнула 80 гадоў, калі даглядаецца адзін чалавек — 256,10 рубля; калі два і больш чалавекі — 307,32 рубля.

Даплаты пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, з 1 жніўня складуць 48,02 рубля. А пенсіянерам, якім споўнілася 80 гадоў, дададуць 64,03 рубля.

Асобным катэгорыям пенсіянераў прадугледжаны іншыя надбаўкі і павышэнні. Надбаўкі на догляд да пенсій інвалідам I групы складуць 64,03 рубля, пенсіянерам ад 80 гадоў — 32,02 рублі.

Павышэнне пенсій у 320,15 рубля прадугледжана для Герояў Беларусі, Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялістычнай Працы, асоб, якія ўзнагароджаны ордэнамі Айчыны і Славы трох ступеняў. Для інвалідаў вайны I і II групы павышэнне складзе 256,12 рубля, а для інвалідаў III групы — 160,08 рубля.

Ваеннаслужачыя, якія праходзілі службу ў складзе дзеючай арміі або прымалі ўдзел у баявых дзеяннях пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, а таксама асобы з вольнанаёмнага складу, якія праходзілі службу ці працавалі ў складзе дзеючай арміі, атрымаюць 160,08 рубля. Такую ж суму павышэння налічаць тым, хто ўдзельнічаў у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943–1945 гг.

Асобам, якія працавалі падчас блакады Ленінграда на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях горада, і асобам, якія ўзнагароджаны знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда», а таксама былым вязням фашысцкіх канцлагераў (гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання ў перыяд вайны) калі яны не здзейснілі ў гэты час злачынства супраць Радзімы, налічаць 64,03 рубля.

Інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі падчас Вялікай Айчыннай вайны (або з наступствамі ваенных дзеянняў) выдаткуюць 32,02 рубля. Такую ж суму выдадуць і асобам, якія ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тылу ворага ў гады ВАВ.

Бацькі і жонкі, якія не пабраліся новым шлюбам, ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу ўнутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, смерць якіх звязана з выкананнем абавязкаў ваеннай службы (службовых абавязкаў), атрымаюць 115,25 рублёў. Дзецям-інвалідам з дзяцінства пералічаных асоб, а таксама бацькам, жонкам, якія не абараліся шлюбам паўторна, і дзецям-інвалідам з дзяцінства памерлых інвалідаў вайны налічаць 64,03 рубля.

Грамадзянам, якія беспадстаўна рэпрэсаваны па палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іных матывах падчас рэпрэсій 20–80-х гг., у тым ліку дзецям, якія знаходзіліся разам з бацькамі ў месцах зняволення, у ссылках, высылках, на спецпасяленнях і якія пасля былі рэабілітаваны, дадуць 32,02 рубля.

Донары, якія ўзнагароджаны нагрудным знакам адзнакі Міністэрства аховы здароўя «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», знакам пашаны «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», знакамі «Ганаровы донар СССР», «Ганаровы донар Таварыства Чырвонага крыжа БССР» і дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, налічаць 25,61 рубля.

Інвалідам з дзяцінства, якім інваліднасць устаноўлена пажыццёва (устанаўліваецца да пенсіі па ўзросту) выдаткуюць 32,02 рубля.

Ірына СІДАРОК

Фота: dev.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Аляксандр Радзькоў. З кнігі «Мой фiзмат»

Працягваем публікаваць урыўкі з кнігі.

Грамадства

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Марына Мулявiна: Пасля разводу бацькi заставалiся блiзкiмi людзьмi

Дачка галоўнага «песняра» распавяла пра сямейныя традыцыi.