Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прадоўжыць 50-ы тэатральны сезон з 1 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на тэатр.
«Юбілейны тэатральны сезон прадаўжаецца, усе запланаваныя прэм’еры і святочныя мерапрыемствы адбудуцца. У бліжэйшы месяц пачнецца падрыхтоўка да новых пастановак і рэпетыцыі спектакляў бягучага рэпертуару», — расказаў дырэктар тэатра Сяргей Пукіта.
Аматары харэаграфічнага мастацтва 1 і 2 верасня змогуць наведаць вечар аднаактовых балетаў — «Шапэніяна» і «Навелы пра каханне (Іспанскі дывертысмент)». Першы паказ аперэты на музыку Іагана Штрауса «Кароль вальса» адбудзецца 24 і 25 верасня. На сярэдзіну снежня запланавана прэм’ера мюзікла «Рамеа vs Джульета. Праз ХХ гадоў» лібрэтыста Карэна Кавалерана і кампазітара Аркадзя Укупніка.
У час навагодніх канікулаў пройдуць музычныя казкі для маленькіх гледачоў і іх бацькоў, а 31 снежня — традыцыйны канцэрт-феерыя.
Прэв’ю: bstd.by
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?