Вы тут

Адсканаваць тайфун


У Паднябеснай пратэставалі спецыяльны беспілотнік.


Кожны тайфун прыносіць моцныя вятры, залевы і бедствы ў найбольш ўразлівыя раёны, ствараючы сур’ёзную пагрозу для жыцця і маёмасці мясцовых жыхароў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Важнай мерай прадухілення стыхійных бедстваў і змякчэння іх наступстваў стала назіранне за тэмпературай, вільготнасцю, ціскам, напрамкам, хуткасцю ветру і іншымі паказчыкамі, а таксама прадастаўленне даных для прагназавання траекторыі і месца абрушэння тайфуна.

У аэрапорце Хайнань-Бааа пратэставалі спецыяльны беспілотнік. Апарат падняўся на вышыню 10 кіламетраў і паспяхова скінуў 30 радыёзондаў. Пры дапамозе радара міліметровага дыяпазону было паспяхова праведзена сканаванне тайфуну «Сінлаку». Дадзеныя назіранняў была перададзены на наземную сістэму каманд у рэжыме рэальнага часу. БПЛА, метэаралагічны спадарожнік «Фэн’юнь», беспілотныя судны і іншыя сродкі выяўлення сфарміравалі трохмернае назіранне, якое забяспечыла важную аснову для вызначэння цэнтральнага становішча стыхійнага бедства.

Прэв’ю: svitnov.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.