Вы тут

Якія вуліцы Оршы і раёна прыводзяць у парадак?


У райцэнтры і населеных пунктах раёна Аршанская спецаўтабаза праводзіць запланаваныя работы па рамонце дарожнага пакрыцця вуліц, паведамляе «Аршанская газета».


Адрамантавана грунтавое пакрыццё вуліцы Працоўнай, 4-га завулка Івана Мічурына ў Оршы, вуліц Сонечнай і Маладзёжнай у вёсцы Дачная Забалацкага сельсавета. У Высокім праведзены грэйдзіраванне грунтавых дарог і ямачны рамонт на дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. У Барані адрамантаваны грунтавыя дарогі з частковым даданнем новага матэрыялу па вуліцах Германа Цітова і Алега Кашавога.

Работы па рамонце вуліц у Андрэеўшчыне запланаваны сёлета на верасень.

Дарожнікі падсыпалі друзам 3-і завулак Усходні і вядуць рамонт грунтавой дарогі па вуліцы Міхаіла Калініна. Таксама ўладкоўваюцца тратуары па вуліцы Паштовай у аграгарадку Бабінічы.

Змяняе выгляд і Прыдняпроўскі парк у раёне льнокамбіната, дзе камунальнікі ўжо адрамантавалі лесвіцу на цэнтральным уваходзе і праклалі першую палову пешаходных дарожак.

Загаловак у газеце: Для камфортнага жыцця

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.