Вы тут

У сталіцы прайшоў мiтынг «Жанчыны за адзiнства i мiр»


На пляцоўцы перад сталiчным унiвермагам «Беларусь» прайшоў мiтынг «Жанчыны за адзiнства i мiр», якi арганiзаваў Беларускi саюз жанчын.


Тут працаваў адкрыты мiкрафон, дзе дзяўчаты i жанчыны змаглi выказаць сваю пазiцыю, адносiны да тых падзей, што апошнiм часам адбываюцца ў Беларусi. Выступiлi дэпутаты, настаўнiкi, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый. Яны казалi пра тое, што хочуць жыць у мiрнай краiне i што бяспека на вулiцах нашых гарадоў вышэй за ўсё. «Сёння мы павiнны аб'яднацца, стварыць утульнасць у нашых сем'ях, нашым агульным доме, якiм з'яўляецца Беларусь.

— Я нiколi не думала, што мы, жанчыны, збяромся тут. Нас разрываюць трывога i боль. Перад першым верасня я не бачу на вулiцах школьных базараў, не чую смеху людзей, таму што ўсiм страшна за сваiх дзяцей, блiзкiх. Мы, жанчыны, заўсёды чуем ад нашых дарагiх мужчын, што мы захавальнiцы дамашняга ачага, ствараем утульнасць у доме. У нашым агульным доме — Беларусi — пасялiлася непаразуменне. I толькi мы самi зможам зрабiць так, каб вярнуць любоў, узаемаразуменне, мiр. I не трэба суседзям умешвацца ў нашу справу. Мы самi разбяромся. Мы розныя, у нас розныя меркаваннi, але гэта наш дом, наша Беларусь, наш народ, — пераканана старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткiна.

Жанчыны заўсёды супраць насiлля, адзначыла яна. У сэрцах жанчын боль ад тых падзей, што адбылiся. Хто пераступiў закон, павiнны быць прыцягнуты да адказнасцi. А тых, хто мае намер яго парушыць, удзельнiцы мiтынгу заклiкалi спынiцца.

— Наперадзе першае верасня. Мы заўсёды казалi, што павiнны павысiць прэстыж педагога. А цяпер на настаўнiкаў, якiя выхоўвалi нас, якiм давяраем нашых дзяцей, аказваецца псiхалагiчны цiск. Я як настаўнiк звяртаюся да тых вучняў, якiя прынеслi да школы свае дыпломы i граматы: «Яны не вашы, яны нашы!» Гэта настаўнiкi не спалi, уклалi ў вас душу. Пройдзе час, i вам стане сорамна. Але ведайце, што кожны настаўнiк стане побач з вамi i скажа: «Я дарую табе, дзiця!» — эмацыянальна выказалася Мар'яна Шчоткiна.

З ёй пагадзiлiся ўдзельнiкi мiтынгу i заклiкалi бацькоў, грамадзян падтрымаць настаўнiкаў.

Таццяна ГЕОРГIЕВА

Фота Яўгена Пясецкага

Загаловак у газеце: Трывога і боль жанчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Наша місія — выхоўваць нацыянальную эліту

Рэктар БДУ Андрэй Кароль: Наша місія — выхоўваць нацыянальную эліту

Чаму рыхтаваць вельмі вузкага спецыяліста сёння небяспечна?

Грамадства

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Ірына Касцевіч: Палепшыць сітуацыю на рынку працы можна не толькі шляхам павышэння пенсійнага ўзросту

Як пандэмія змяніла рынак працы ў Беларусі і ці атрымалася аднавіць попыт наймальнікаў на рабочую сілу?