Цяпер, каб атрымаць даведку або напісаць заяву на пераразлік аплаты жыллёва-камунальных паслуг, жыхары Фрунзенскага раёна сталіцы могуць звяртацца ў любы разлікова-даведачны цэнтр (РДЦ) без прывязкі да месца рэгістрацыі.
У РДЦ, размешчаных на тэрыторыі раёна, укаранілі прынцып экстэрытарыяльнасці. Сутнасць яго ў тым, што атрымаць паслугі зараз можна не толькі па месцы рэгістрацыі, але і блізка ад месца фактычнага пражывання альбо працы. Гэта зроблена для паляпшэння якасці абслугоўвання гараджан.
Спецыялісты адзначаюць, што спачатку эксперымент пройдзе ў Фрунзенскім раёне, затым, калі ўсе тэхнічныя нюансы будуць адкарэктаваныя, прынцып экстэрытарыяльнасці распаўсюдзіцца на ўвесь горад.
Згодна з новымі правіламі, цяпер без прывязкі да месца рэгістрацыі жыхары Фрунзенскага раёна могуць атрымаць тлумачэнні па налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі і памеры запазычанасці, даведкі, якія ўпаўнаважаны выдаваць РДЦ, аформіць пераразлік за жыллёва-камунальныя паслугі ў сувязі з часовай адсутнасцю, а таксама зарэгістраваць дагавор найму жылога памяшкання. Новаўвядзенне не распаўсюджваецца на аказанне паслуг па абмене пашпарта і афармленні прапіскі. Дзеля іх па-ранейшаму варта звяртацца ў РДЦ па месцы рэгістрацыі.
Сяргей КУРКАЧ
У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны захоўваюцца экспанаты і дакументы, якія распавядаюць пра лёсы жанчын на вайне
12 красавіка спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас.
КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца — ад вас спатрэбяцца стойкасць і цярпенне.