Вы тут

У гонар Палесся і палешука


Аграгарадок Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны прымаў шосты па ліку Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Покліч Палесся”


Самадзейныя артысты на вуліцах Ляскавічаў

Палессе называюць дзівосным краем нізін і раўнін, лясоў і балот, працятых шматлікімі рэчкамі й ручаямі, што нясуць свае воды ў Прыпяць і Дняпро, апошні ж — у Чорнае мора. Часткаю вялізны Палескі рэгіён уваходзіць у Беларусь, ды яшчэ пралягае ў Расіі, Украіне, Польшчы. Дык вось аграгарадок Ляскавічы, які гасцінна збірае сяброў з розных краін, у Беларусі лічаць ледзьве не цэнтрам Прыпяцкага Палесся.

У Ляскавічах месціцца й адміністрацыйны цэнтр Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, што падпарадкоўваецца Упраўленню справамі Прэзідэнта Беларусі. Менавіта ў тым будынку ў часе фестывалю прайшоў круглы стол, прысвечаны развіццю рэгіянальнага турызму ў Беларусі. Гаварылі на ім, што зберажэнне такога ўнікальнага прыроднага компексу — галоўны клопат краю. Для НП “Прыпяцкі” фестываль этнакультурных традыцый — гэта ўжо брэндавае свята, і да яго рыхтуюцца загадзя. Сёлета, напрыклад, узвялі цэлую этнавёску з млынам, хаткай рыбака й паляўнічага, майстэрняй ганчара, домам ткацтва і кавярняй “Дом Палешука”. І цэнтральная канцэртная пляцоўка сёлета была на ўзбярэжжы прыгажуні-Прыпяці. Ля рэчкі дэманстраваліся многія перавагі адпачынку на прыродзе: зладзілі выставы “Паляванне й рыбалоўства”, “Турыстычнае Палессе”, конкурс аматараў рыбалоўства “Палеская рыбалка”. Як вядома, рыбалка й паляванне спрадвеку былі важнымі заняткамі палешука. Мэта ж фестывалю якраз і заключаецца ў тым, каб падтрымаць народныя традыцыі, самабытную культуру палешукоў, падштурхоўваць развіццё турызму.

Па традыцыі на свяце назвалі імёны жыхароў Брэсцкай і Гомельскай абласцей, якія ўшанаваны званнем “Ганаровы паляшук”, абралі “Прыгажуню Палесся”. Адной з асаблівасцяў сёлетняга свята стала правядзенне Мазырскага эканамічнага форуму. Падворкі палескіх раёнаў Беларусі працавалі пад агульнай назвай “Таямніцы палешукоў”: свае ўменні паказалі творчыя калектывы, майстры й рамеснікі з 8 раёнаў Гомельшчыны й 3 раёнаў Брэстчыны.

Выступалі на фэсце артысты з Беларусі ды Украіны. Гасцямі свята сёлета ўпершыню сталі дыпламаты з Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Ірана, Літвы, Пакістана, Палесціны, Расіі, Судана, Узбекістана.

Ганна Лагун

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Апошняя цыгарэта. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пагражае сур'ёзнымі наступствамі

Летась у краіне адбылося 5958 пажараў, на якіх загінулі 627 чалавек.

Здароўе

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Мароз і сэрца: што такое халадовы інфаркт, каму ён пагражае і як яго пазбегнуць?

Расказала ўрач-тэрапеўт, загадчык аддзялення прафілактыкі 11-й гарадской паліклінікі Мінска Святлана ЯНУШКА.

Спорт

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Алег Шэпель: Сусветны паралiмпiйскi рух многае страцiў ад нашай iзаляцыi

Гiсторыя паралiмпiйскага спорту — паказчык развiцця краiны.

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​