Вы тут

У Смалявічах падпаліў сябе мясцовы жыхар


Сёння апоўдні 36-гадовы мясцовы жыхар каля Смалявіцкага РАУС выліў на сябе з каністры бензін і падпаліў, паведамляе МУС.


Фота СК

Убачыўшы гэта, з будынка райаддзела выбег супрацоўнік міліцыі і патушыў агонь.

Пацярпелы з апёкамі знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя, яго стан вельмі цяжкі, інфармуе СК.

- Вядома, што ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў, таксама выказваўся пра спробы суіцыду. Некалькі дзён таму мужчына тэлефанаваў у міліцыю з паведамленнем, што ён на могілках зводзіць рахункі з жыццём. Праваахоўнікі выехалі туды і прадухілілі яго дзеянні, – паведамляе МУС.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.