Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Баклажанавая iкра без стэрылiзацыi

Iкру можна здрабнiць у пюрэ пры дапамозе блендара. А можна пакiнуць кавалачкамi.

Спатрэбiцца: баклажаны — 1 кг, морква буйная — 0,5 кг, цыбуля рэпчатая — 250 г, перац балгарскi салодкi — 250 г, памiдоры свежыя — 250 г, алей — 250 мл, паста таматная — 4 ст. л., часнок — 2 зубчыкi, соль — 2 ч. л., цукар — 4 ст. л., воцат 9-працэнтны — 1 ст. л., перац чырвоны молаты — 1 ч. л.

Баклажаны нарэзаць кубiкамі памерам у 1 см. Пакласцi ў глыбокую мiску, пасалiць i пакiнуць на 30 хвiлiн. Цыбулю i балгарскi перац нарэзаць невялiкiмi кубiкамi. Моркву надзерцi на буйной тарцы.

Баклажаны дадуць сок. Добра адцiснуць iх i выкласцi ў разагрэты алей. Абсмажваць на сярэднiм агнi да мяккасцi. Перакласцi iх у каструлю.

Цыбулю, перац, моркву абсмажваем на сярэднiм агнi да мяккасцi (каля 5-6 хвiлiн), перыядычна памешваем. Дадаём нарэзаныя кубiкамі памiдоры. Усё змешваем, тушым яшчэ пяць хвiлiн. Агароднiну перакладаем у ёмiстасць да баклажанаў, перамешваем. Запраўляем соллю, цукрам, чырвоным молатым перцам. Улiваем разведзеную ў невялiкай колькасцi вады таматную пасту. Усе iнгрэдыенты змешваем. Тушым iкру 15 хвiлiн на невялiкiм агнi. За пару хвiлiн да канца тушэння дадаём здробнены часнок, улiваем воцат, перамешваем. Iкру раскладваем па слоiчках, закатваем. Ахiнаем пледам i пакiдаем да поўнага астывання.


Агароднiннае рагу з баклажанамi на зiму

Спатрэбiцца: баклажаны — 1,5 кг, морква (буйная) — 2 шт., перац балгарскi салодкi (лепш чырвонага колеру) — 3-4 шт., часнок — 6-8 зубчыкаў, перац горкi — 1 шт., соль — 1-1,5 ст. л., цукар — 6 ст. л., воцат 9-працэнтны — 4 ст. л., алей — 100 мл, таматная паста — 6 ст. л., вада — 50 мл.

Таматы дробна пасекчы. Баклажаны нарэзаць невялiкiмi кубiкамi. Балгарскi перац — саломкай. Моркву надзерцi на буйной тарцы. Часнок i горкi перац дробна пасекчы нажом. Усё змяшаць, дадаць алей, таматную пасту, соль i цукар, воцат i ваду.

Тушым адну гадзiну. Гатовае рагу раскладваем па стэрылiзаваных слоiчках. Закручваем пад жалезную крышку. Укрываем да поўнага астывання.


Чахол для прасавальнай дошкi

Калi ваша прасавальная дошка «плача» ад разводаў, надышоў час абнавiць чахол!

Можна пашыць двухбаковы чахол, каб, калi адзiн бок стане непрыдатны, зняць яго, перавярнуць i нацягнуць iншым бокам.

Складваем два кавалкi баваўнянай тканiны добрым бокам да добрага, малюем проста на дошцы яе контур. Пакiдаем прыпуск у дзесяць сантыметраў. Злучаем будучыя дэталi шпiлькамi, адразаем па крайнiм контуры. Сшываем з прыпускам прыкладна ў 1 см. Пакiдаем проразь для выварочвання.

Выварочваем, робiм яшчэ адну строчку (для завязкi) на адлегласцi 3-5 см ад краю, каб завязка ўнутры праходзiла свабодна. Унутр заводзiм гумку або вяровачку. На стары напаўняльнiк можна пакласцi тонкi паралон або вацiн. Выразаем па контуры прама на дошцы. Не фiксуем, усё свабодна ляжыць на паверхнi дошкi. Надзяваем гатовы чахол на дошку.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.