Мiнiстэрства абароны ўзяло яго пад сваё шэфства ўжо больш за 12 гадоў таму. Вядома, вайскоўцы прыязджаюць туды не з пустымi рукамi. Напрыклад, падчас апошняга вiзiту яны прывезлi iнтэрактыўную панэль. Яна спатрэбiцца падчас навучальнага працэсу, паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства абароны.
Завiтаў ва ўстанову i мiнiстр абароны Беларусi генерал-маёр Вiктар Хрэнiн. Ён пазнаёмiўся з бытавымi ўмовамi, пагутарыў з кiраўнiцтвам пра патрэбы i надзённыя пытаннi дзiцячага дома, паразмаўляў з яго выхаванцамi.
Увогуле, апошняе дзесяцiгоддзе дзiцячы дом iстотна змянiўся дзякуючы вайскоўцам: быў уцеплены фасад будынка, спартыўная, трэнажорная i актавая залы прайшлi праз рамонт i аснашчэнне новым абсталяваннем. Новае аблiчча атрымалi таксама сталовая, камп'ютарны клас, спальнi. З'явiўся нават iнтэрактыўны цiр. А нядаўна ў дзiцячым доме адкрыўся новы фiзiятэрапеўтычны кабiнет. Адмысловыя прыборы працуюць на ўмацаванне здароўя дзяцей.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Прэв’ю: Міністэрства абароны
Праз 9 гадоў дарога так і не з’явілася...
Хочаш купацца — любі і правілы знаходжання ў вадзе выконваць.
Жанчыны з Вянеры, мужчыны з Марса.
Кожную трэцюю нядзелю червеня адзначаецца Дзень медыцынскага работніка.