39-гадовы жыхар вёскi Кардон Шумiлiнскага раёна Аляксандр ЛIТОЎКА ў вольны час займаецца ўпарадкаваннем свайго падворка. Ён працуе качагарам у Мiкалаеўскай бальнiцы сацыяльнага догляду, але дома вясковец шчыруе з дрэвам — цяслярыць i сталярнiчае.
Перавёз з суседняй вёскi дзедаў дом, абшаляваў, зрабiў прыбудову. Надаў гаспадарчым будынкам сучасны выгляд, А вось гэтае дрэва ён прыстасаваў пад «клумбу» — на iм будуць стаяць гаршкi i вазоны з кветкамi — так замовiла яму жонка. Побач на iншым дрэве месцiцца домiк — падарунак, якi некалькi гадоў таму Аляксандр зрабiў свайму сыну Дзянiсу.
— Мне падабаецца жыць у вёсцы, будаваць, майстраваць, займацца дызайнам прысядзiбнага ўчастка, — гаворыць дбайны гаспадар.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
СКАРПІЁН. На гэтым тыдні традыцыйны падыход да вырашэння праблем не заўсёды будзе ўдалы.
Мы правялі ў кампаніі опернай дзівы ўсяго толькі адзін дзень, але так і не змаглі разгадаць яе таямніцу: дзе ж хаваецца ў яе сутках 25-я гадзіна?
Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава
Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.