Вы тут

У Магiлёве стартаваў XХIII Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў «Анiмаёўка»


Ужо з ранiцы 28 кастрычніка ў кiнатэатрах горада працуе выстаўка «Дзiцячых рук майстэрства. У кадры «анiмацыя» i дэманструецца калекцыя фiльмаў «Анiмаёўка-kids». Нягледзячы на тое, што працягласць фестывалю ў сувязi з эпiдабстаноўкай скарацiлася да двух дзён, праграма болей чым насычаная.


Гледачоў чакаюць творчыя сустрэчы, прэзентацыi фiльмаў, канцэрты, паказы конкурсных i пазаконкурсных праграм для дзяцей i дарослых, разлiчаныя на глядацкую аўдыторыю ад 6+ да 18+, а таксама майстар-класы як у рэжыме анлайн, так i непасрэдна ў кiназалах. Усяго на фестываль былi заяўлены 283 фiльмы з 45 краiн свету, упершыню ў вялiкiм анiмацыйным свяце ўзяў удзел Эквадор. Мiжнародная экспертная камiсiя на чале з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Iгарам Волчакам адабрала для конкурсу анiмацыйных фiльмаў 57 работ i 51 — для конкурсу дзiцячай анiмацыйнай творчасцi. На дзiцячы конкурс выяўленчай i дэкаратыўна-прыкладной творчасцi сёлета прынята 350 работ з Беларусi, Расii i Казахстана.

— Тое, што эпiдабстаноўка крыху паўплывала на фармат фестывалю, нiякiм чынам не адбiлася на яго якасцi, — запэўнiла дырэктар магiлёўскага абласнога «Кiнавiдэапраката» Iрына Дарафеева. — Проста прыйшлося дадаткова тэхнiчна ўзброiцца i частку сустрэч перанесцi ў рэжым анлайн. Мiжнародныя эксперты дамаўлялiся i ў пэўны час абмяркоўвалi ў фармаце вiдэаканферэнцыi адгледжаны матэрыял. Дарэчы, упершыню ў складзе мiжнароднага журы конкурсу анiмацыйных фiльмаў, якое па традыцыi ўзначальвае вядомы савецкi i расiйскi рэжысёр-мультыплiкатар Леанiд Носараў, ёсць прадстаўнiк Кiтая — выкладчык кiнаакадэмii КНР Чэнь Фi.

На жаль, з-за эпiдабстаноўкi прыйшлося адмовiцца ад традыцыйных адкрыцця i закрыцця фестывалю, але ўрачыстая цырымонiя аб’яўлення пераможцаў конкурсу i ўладальнiка Гран-пры абавязкова адбудзецца. Iх iмёны агучаць 28 кастрычнiка ў кiнатэатры «Радзiма». I, як паведамiлi ў «Кiнавiдэапракаце», фiльмы-пераможцы фестывалю «Анiмаёўка-2020», праграма «Анiмаёўка-kids», рэтраспектыва фестывальных фiльмаў «Залатая калекцыя фестывалю «Анiмаёўка» будуць дэманстравацца ў кiнатэатрах да 17 снежня — Дня беларускага кiно.

Нагадаем, што арганiзатарамi мiжнароднага фестывалю анiмацыйных фiльмаў у Магiлёве з’яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Магiлёўскi аблвыканкам.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Аляксей Талай: Я сабе паблажак не даю

Чорны пояс па таэквандо і светлы шлях па жыцці плыўца-параалімпійца.

Грамадства

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Патрыятычны марафон, флэшмобы, велапрабегі. Якія мерапрыемствы запланаваны ў рэгіёнах у гонар Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга?

Штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга.