Вы тут

У Вялікабрытаніі добраахвотнікаў наўмысна інфікуюць COVID-19 для выпрабавання вакцын


Урад Вялікабрытаніі выдзеліць 33,6 млн фунтаў (каля $44 млн) на праграму па выпрабаванні вакцын, падчас якой добраахвотнікаў будуць наўмысна інфікаваць COVID-19. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Як гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце брытанскага Міністэрства аховы здароўя, выпрабаванні пачнуцца ў студзені, калі дазволы ад рэгулючых органаў будуць атрыманы ў тэрмін.

У выпрабаваннях прымуць удзел 90 здаровых маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, сярод якіх рызыка развіцця ўскладненняў лічацца мінімальнай. Мяркуецца, што на першым этапе даследчыкі вызначаць мінімальную дозу віруса, неабходную для таго, каб чалавек з высокай верагоднасцю захварэў на COVID-19.

Чакаецца, што пасля гэтага інфікаваць пачнуць добраахвотнікаў, якія раней атрымалі розныя вакцыны ад каранавіруса, што стане першым такім даследаваннем у свеце. Гэта дапаможа вызначыць найбольш перспектыўныя прэпараты для правядзення дарагіх клінічных тэстаў, а таксама сабраць дадатковыя дадзеныя аб эфектыўнасці вакцын, якія да таго моманту могуць ужо даказаць сваю дзейснасць. У выпадку з такімі прэпаратамі выпрабаванні з кантраляваным інфікаваннем павінны дапамагчы вызначыць, ці дапамагае вакцына прадухіляць не толькі заражэнне, але і перадачу захворвання іншым людзям. Першыя вынікі павінны быць атрыманы ў маі 2021 года.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.