Першы доследна-прамысловы ўзор беларускай вакцыны ад COVID-19 плануюць атрымаць у красавіку, паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч перад выніковай калегіяй Міністэрства аховы здароўя, перадае БелТА.
«Што тычыцца айчыннай вакцыны, мы ў красавіку павінны атрымаць першы доследна-прамысловы ўзор, які пойдзе на даклінічныя і клінічныя выпрабаванні, каб вакцына была зарэгістраваная да канца гэтага года», — сказаў Дзмітрый Піневіч.
Праект па арганізацыі вытворчасці айчыннай вакцыны супраць COVID-19 рэалізуецца на плошчах ААТ «БелВітуніфарм». Распрацоўка Айчыннай вакцыны вядзецца падведамнымі Міністэрству аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук арганізацыямі.
Прэв’ю: БелТА
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.