Вы тут

Тонкасцi напiсання, або як аднаўляюць старажытныя шрыфты


У Нацыянальнай бiблiятэцы адкрылася выстаўка «Шрыфт: litera in primo», прымеркаваная да 75-гадовага юбiлею Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў.


— Вельмi часта ў бiблiятэцы мы гаворым пра змест кнiгi i мастацкае аздабленне — найперш звяртаем увагу на вокладку, на iлюстрацыi i нярэдка забываемся на самае важнае, на тое, што здаўна фармiравала вобраз кнiгi, — на шрыфт, — заўважыў падчас адкрыцця выстаўкi намеснiк генеральнага дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi Аляксандр Суша. — На тэрыторыi нашай зямлi шрыфты заўжды былi вельмi важнай часткай кнiгапiсальнай традыцыi.

Нават самыя першыя ўстаўныя рукапiсы ХI—ХIII стагоддзяў мелi свае асаблiвасцi. У далейшым сфармiраваўся беларускi скорапiс, якi адрознiваўся ад таго, што мелi суседзi з Захаду цi з Усходу. На аснове даўняй рукапiснай традыцыi стваралiся ўжо шрыфты для кнiгi друкаванай. Згадваючы пра спадчыну Францыска Скарыны, цi задумваемся мы пра тое, што iм была здзейснена сапраўдная шрыфтавая рэвалюцыя? Шрыфт Скарыны лёгкачытэльны ў параўнаннi з уставам цi скорапiсам, якiя iснавалi перад тым. Ён вельмi добра зразумелы i лёгкi для ўспрымання — амаль без надрадковых i падрадковых значкоў, без пропускаў.

Будны i Цяпiнскi паспрабавалi гэтую традыцыю развiваць, але, на жаль, у ХVI стагоддзi яна перарвалася. Беларускiя выданнi больш позняга часу чытаюцца значна цяжэй i адыходзяць ад беларускай нацыянальнай традыцыi.

Для Беларусi было вызначальным i ХХ стагоддзе. Адбывалася фармiраванне сучаснай беларускай мовы, яе нармалiзацыя, стваралiся падручнiкi, натуральна, вялася работа i над iх графiчным аздабленнем. Да таго ж пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi пачалася барацьба з непiсьменнасцю, выходзiла багата часопiсаў i кнiг. Натуральна, на нашай тэрыторыi адбываецца ўздым шрыфтавога мастацтва. Многiя жывапiсцы таго часу, як мясцовыя, так i прыезджыя, вядомыя нам сваiмi карцiнамi, штукараць у тым лiку i над напiсаннем лiтар. Асаблiвай увагi заслугоўвае яўрэйская шрыфтавая культура — у 20-я гады творцы шмат эксперыментавалi, стварылi для газет, часопiсаў i кнiг авангардныя, вельмi яскравыя шрыфты.

Калi мы згадаем лiтаратурныя аб'яднаннi, напрыклад, маладнякоўцаў, зазiрнём у беларускiя газеты, зможам пераканацца, як многа было зроблена i якi быў пошук нацыянальнага стылю, у тым лiку i ў шрыфце.

Сучасная Беларусь мае ўнiкальную школу шрыфту, майстры графiчнага мастацтва абапiраюцца на даўнiя традыцыi, i, безумоўна ж, на выданнi Францыска Скарыны.

Дзякуючы рабоце студэнтаў i выкладчыкаў сёння скарынiнаўскi шрыфт мы маем у камп'ютарным выглядзе.

Мастак, якi двойчы адзначаны дыпломамi iмя Францыска Скарыны, дацэнт, член Беларускага саюза мастакоў, дэкан факультэта дызайну дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў Усевалад Свентахоўскi расказаў, што распрацоўка шрыфтоў вялася сiламi студэнтаў дзвюх кафедраў прыкладна тры гады. Вынiкi маштабнага праекта па аблiчбаваннi i рэканструкцыi шрыфтоў выданняў, якiя выходзiлi сто гадоў таму i якiя захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бiблiятэкi, прадстаўлены ў экспазiцыi.

Шрыфт таксама можа ўплываць на слова — калi яго пiсаць па-рознаму, змяняюцца сэнс i пасыл. Так, ён можа стаць паведамленнем, пасланнем i нават мастацкiм творам.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.