Вы тут

Новы дзiцячы садок «Сонейка» на 190 месцаў адкрыўся ў Мiнску


У дзiцячым садку на вулiцы Мiхалоўскай будзе 10 груп, дзве з iх — для малых ясельнага ўзросту. Яго пабудавалi за 11 месяцаў. Для дзяцей тут ёсць камп'ютарная гульнявая, басейн, зала для заняткаў фiзкультурай, медыцынскi блок з кабiнетам дэфектолага. Абсталяваны пры ўдзеле МНС мiнi-цэнтр бяспекi.


Фота БЕЛТА

Як адзначыў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар Петрышэнка, якi прымаў удзел у адкрыццi, толькi за апошнiя пяць гадоў у Беларусi ўвялi 77 дашкольных устаноў. Сёлета адкрыта 16 дзiцячых садкоў, яшчэ адзiн — у Фрунзенскiм раёне Мiнска — здадуць да канца года.

«У плане забяспечанасцi дзiцячымi садкамi мы выконваем сацыяльныя стандарты ва ўсiх рэгiёнах краiны, за выключэннем Мiнскага i Баранавiцкага раёнаў. Мы актыўна працуем, каб задаволiць патрэбу ў дзiцячых садках», — сказаў Iгар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, месцамi ў дашкольных установах забяспечана каля 47,7 % дзяцей ва ўзросце ад года да трох, для 98 % дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў ёсць месцы ў дзiцячых садках. Гэта вельмi сур'ёзныя i добрыя лiчбы. Усё, што трэба ад дзяржавы, робiцца, мы забяспечваем дзiцячыя садкі па самым апошнiм слове тэхнiкi», — падкрэслiў вiцэ-прэм'ер.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.