Вы тут

Cамыя частыя памылкi пры падрыхтоўцы руж да зiмы


Усе ружы, якiя вырошчваюцца ў сярэдняй паласе, маюць патрэбу ў спецыяльнай падрыхтоўцы да зiмы i цёплым сховiшчы. Але некаторыя кветкаводы робяць гэта няправiльна.


Памылка 1: перад укрываннем усе ружы трэба коратка абрэзаць

Нярэдка можна сустрэць параду, што абсалютна ўсе ружы пры падрыхтоўцы да зiмоўкi трэба абрэзаць на вышыню 20–30 сантыметраў. Не спяшайцеся гэтага рабiць. Спачатку вызначце, да якой садовай групы адносiцца ваша ружа.

Такая кароткая абрэзка на зiму патрэбна толькi чайна-гiбрыдным i шматкветным ружам (Floribunda). Калi вы так абрэжаце пляцiстыя, глебапокрыўныя i шрабы, то ў наступным годзе яны будуць расцi павольна i могуць не зацвiсцi.

Калi не атрымлiваецца дакладна вызначыць, да якой менавiта групы належыць ваша раслiна, на ўсялякi выпадак лепш не абразаць ружу. Толькi выдалiце ўвосень усё лiсце ды бутоны i перад укрываннем нахiлiце галiнкi да зямлi.

Акрамя таго, на зiму не рэкамендуецца абразаць тонкiя парасткi, якiя выраслi на кусце цёплай восенню. З надыходам маразоў яны загiнуць, але вясной iх укарочваюць i гэтым абуджаюць пупышкi, размешчаныя на нiжняй частцы раслiны. Менавiта з iх вырастуць найбольш магутныя парасткi, якiя даюць буйныя кветкi.

Памылка 2: чым цяплей сховiшча для руж, тым лепш

Раслiны добра абараняе ад холаду не сам нятканы матэрыял, а паветраная праслойка памiж кустом i сховiшчам. Выдатны ўцяпляльнiк — тоўсты пласт снегу. Таму самае цёплае сховiшча для руж уяўляе сабой трывалы каркас (якi створыць вялiкую падушку цёплага паветра), накрыты белым спанбондам шчыльнасцю 60 г/кв. м, над якiм — снег.

Каркас для сховiшча можна зрабiць з драўляных жэрдак або дошак, фанерных скрынак з перфарацыяй, высокiх пластыкавых агароднiнных скрынь.

Памылка 3: калi падкормлiваць ружы толькi фосфарам i калiем, кусты выдатна перазiмуюць

Так, ружы маюць патрэбу ў восеньскай падкормцы, але для павышэння iмунiтэту iм патрэбныя не толькi калiй i фосфар, але i магнiй, кальцый i iншыя мiкраэлементы. А вось азоту ў восеньскiм угнаеннi быць не павiнна.

Аднак падкормка раслiн не адмяняе будавання якаснага сховiшча для руж. Цеплалюбiвыя сарты не выжывуць без яго зiмой у нестабiльным клiмаце сярэдняй паласы.

Памылка 4: у руж вельмi эластычныя парасткi, якiя лёгка прыгiнаць да зямлi

Кусты з тоўстымi галiнамi даволi складана нахiлiць да зямлi. Таму не варта адкладаць гэтую справу да позняй восенi. Ужо з канца верасня трэба паступова апускаць i замацоўваць галiнкi ўсё нiжэй i нiжэй, каб да моманту ўкрывання сцёблы даставалi да зямлi.

I яшчэ варта ўлiчыць: парасткi раслiн найбольш эластычныя днём пры цёплым надвор'i. Менавiта ў гэты час iх можна смела нахiляць да зямлi — тады яны не зламаюцца.

Памылка 5: на зiму ўсе ружы трэба абганяць

Абкопванне руж на зiму мае не толькi плюсы, але i мiнусы. Падчас адлiг куст можа падапрэць, а калi потым рэзка надыдуць маразы, то кара раслiны рызыкуе парэпацца. Таму ў абавязковым абкопваннi маюць патрэбу толькi ружы, выгадаваныя з чаранкоў, бо iх каранёвая сiстэма вельмi баiцца холаду.

У гадавальнiках звычайна прадаюцца ружы, прышчэпленыя на шыпшыннiк. Такiя раслiны лепш пераносяць холад, таму iх можна не абганяць. Але майце на ўвазе: калi ружа пасаджана недастаткова глыбока, а месца прышчэпкi знаходзiцца вышэй за паверхню глебы, то без абкопвання не абысцiся. Для гэтага выкарыстоўваюць сухi субстрат: торф, садовую глебу або пясок. Калi ж месца прышчэпкi заглыблена больш чым на чатыры сантыметры, то эфекту ад абкопвання вы не заўважыце.

Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 287-18-15

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

Літоўцы раскручваюць крывавую хвалю гвалту

З беларуска-літоўскай граніцы працягваюць паступаць весткі, ад якіх проста кроў стыне ў жылах. 

Грамадства

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Ва ўстановах адукацыі чакаюць сваіх абітурыентаў

Вызначыцца з выбарам прафесіі і месцам навучання можна да 7 жніўня ўключна.

Спорт

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

«Максім сказаў і зрабіў». Бацькі і трэнеры пра алімпійскі поспех Максіма Недасекава

У сераду ў Мінск вярнуўся бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у скачках у вышыню Максім Недасекаў.

Грамадства

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

Рэгістрацыйныя карткі для таксістаў

А яшчэ нармальны рабочы дзень, адпачынак і права на «бальнічны»...