Вы тут

Распавядаем пра аграрныя трэнды Гродзеншчыны


Палова плошчы ўсёй тэрыторыi рэгiёна адведзена пад сельскагаспадарчыя палеткi.

І такi падыход апраўданы — аддача ад зямлi вiдавочная. У рэгiёне традыцыйна самая высокая ўраджайнасць збожжавых культур, высокаэфектыўная жывёлагадоўля. Разам з тым вядзецца актыўны пошук новых шляхоў далейшага развiцця. Гаворка iдзе аб распрацоўцы праграмы па павелiчэннi вытворчасцi сельгаспрадукцыi i мадэрнiзацыi перапрацоўчых прадпрыемстваў. Ажыццяўляюць гэтую задачу работнiкi АПК, якiх у рэгiёне працуе амаль 50 тысяч чалавек.


Кожны чацвёрты яблык у краiне расце ў гродзенскiх садах

Большасць садоў у рэгiёне з'яўляюцца iнтэнсiўнымi з паўкарлiкавымi i карлiкавымi яблынямi з высокай шчыльнасцю пасадкi. На гектары расце ад тысячы да 3,5 тысячы дрэў. Такiя тэхналогii дазваляюць у кароткi тэрмiн атрымаць высокi ўраджай, а таварнасць яблыка дасягае 95 %. Многiя гаспадаркi сталi карыстацца кропельным палiвам — спецыяльнай сiстэмай для арашэння садоў, што дазваляе павысiць прадукцыйнасць сада незалежна ад ападкаў.

Дзякуючы сучасным тэхналогiям ураджайнасць яблыкаў у рэгiёне адна з самых высокiх. Тут вырошчваецца 25 % усяго валавога збору краiны. Сёлета плануецца сабраць каля 40 тысяч тон. Рэалiзаваць таварны яблык удаецца без асаблiвых праблем. У большасцi гаспадарак ёсць сучасныя сховiшчы, ёмiстасць якiх звыш 22 тысяч тон. Таму яблык паступае на прылаўкi круглы год. Таксама i за межы краiны яго можна прадаваць ажно да наступнага сезона.


«Пяцiтысячнiк» жыве ў Гродзенскiм раёне. А працуе рэкардсмен па намалоце ў СПК iмя В. I. Крамко

Сёлета камбайнер Андрэй Расенiк першы ў краiне намалацiў больш за 5 тысяч тон зерня. Хлебароб з кожным годам паляпшае свае рэкорды, за яго плячыма каля дваццацi ўборачных кампанiй. Жнiво-2020 стала самым прадукцыйным. Гэтаму спрыяў i добры ўраджай, якi сабралi на палетках адной з самых трывалых гаспадарак рэгiёна. Сёлета ўраджайнасць зерневых у СВК iмя В. I. Крамко перавысiла 90 цэнтнераў з гектара. Дарэчы, такiх высокiх паказчыкаў на жнiве-2020 дасягнулi яшчэ ў СВК «Свiслач» i iмя I. П. Сянько. Усяго ў вобласцi ўдалося намалацiць больш за 1,6 мiльёна тон збожжавых, зернебабовых i кукурузы. Традыцыйна рэгiён займае другое месца ў краіне ў галiне раслiнаводства па вытворчасцi зерня i насення рапсу. I гэта пры тым, што яго тэрыторыя самая малая па плошчы.


 «Лiдахлебапрадукт» першы ў краіне асвоiў выпуск макаронных вырабаў з цвёрдых сартоў пшанiцы

Навiнка прадпрыемства — макароны групы А з цвёрдых сартоў пшанiцы гандлёвай маркi PastaVera. Менавiта з такiх сартоў i робяцца макароны ў Еўропе. У лiдскiх вытворцаў iх кошт значна нiжэйшы чым зарубежныя аналагi. Да таго ж яны выпускаюцца ў кардоннай каробцы з «акенцам», што дазваляе бачыць тавар i спрыяе зручнаму захоўванню. Вытворчая лiнейка ўключае чатыры вiды макарон: «банцiкi», «матылькi», «пяро» i «серпанцiн». Пшанiца закупляецца ў Арэнбургскай вобласцi, а вось муку вырабляе ўласны цэх.

Гатовыя вырабы экспартуюцца ў краiны Еўропы, Азii, Паўднёвай Амерыкi, Афрыкi. Асвоены рынак Катара.


Найлепшую карову Беларусi выгадавалi ў СВК «Свiслач» Гродзенскага раёна

На мiжнароднай выстаўцы «Белагра-2020», якая нядаўна адбылася ў Мiнску, была абрана найлепшая племянная карова малочнай пароды. Ёю стала рагуля галштынскай пароды па мянушцы Аўрора, якую прадставiў на конкурс СВК «Свiслач». Яе найбольшая прадукцыйнасць у перыяд лактацыі склала 14,2 тысячы лiтраў малака пры сярэдняй тлустасцi 3,6 %. За перамогу гаспадарка атрымала галоўны прыз — 35 тысяч рублёў.

Малочны статак гаспадаркi — адзiн з самых прадукцыйных на Гродзеншчыне. Вось ужо сем гадоў свiслацкiя рагулi займаюць прызавыя месцы на конкурсе «Белагра». У сельгаспрадпрыемстве сфармiраваны чыстапародны галштынскi статак, адаптаваны да мясцовых умоў. Дарэчы, жывёлагадоўля — асноўная галiна сельскай гаспадаркi рэгiёна. Удзельная вага мяса-малочнай прадукцыi складае 60 % ад агульнага аб'ёму вытворчасцi.

За апошнiя гады ў рамках дзяржаўных праграм малочная галiна значна мадэрнiзавана. Акцэнт зроблены на стварэнні буйных фермаў, аснашчаных сучасным даiльным абсталяваннем з камп'ютарным кiраваннем. Гэта забяспечвае тэхналагiчнасць працэсаў i высокую прадукцыйнасць жывёл.


У Гродзенскай вобласцi вырошчваецца амаль палова цукровых буракоў краiны

Сыравiна паступае на перапрацоўчыя заводы краiны. Большая частка караняплодаў рэгiёна трапляе на Скiдзельскi цукровы камбiнат. Сёлета тут плануюць перапрацаваць каля 1 мiльёна тон цукровых буракоў i атрымаць 100 тысяч тон цукру.

Нарыхтоўка сыравiны iдзе поўным ходам. Праўда, сёлета складзiраваць вялiкiя аб'ёмы ўраджаю на кагатным полi не плануюць, каб пазбегнуць страт. Таму караняплоды завозяцца з палёў па графiку, i больш 24 тысяч тон не назапашваюць. Адмова ад чыгуначных перавозак буракоў таксама прынесла пэўны эканамiчны эфект.

Самы буйны пастаўшчык сыравiны — Гродзенскi раён. Адсюль паступае каля 40 % буракоў. I ўраджайнасць тут высокая — 700 ц/га. А ўсяго ў зону перапрацоўкi ўваходзяць восем раёнаў вобласцi.


Прадпрыемствы пашыраюць выхад на замежныя рынкi

Як паведамiлi ў аблсельгасхарчы, прадукцыя АПК займае 21 % у структуры агульнага экспарту вобласцi. Геаграфiя паставак даволi вялiкая — амаль 50 краiн свету. Упершыню арганiзаваны пастаўкi ў Афганiстан, Iран, Сiнгапур, Тайланд, ЗША, Швейцарыю. Прадпрыемствамi адкрыты перспектыўны рынак Кiтая. Сёлета ў гэтую краiну экспартавана тавараў амаль на 20 мiльёнаў долараў ЗША, што амаль у тры разы больш, чым летась.

За мiнулы год у Кiтай прададзена прадукцыi на 8,5 мiльёна долараў ЗША. У асноўным гэта сухiя малочныя прадукты, iльновалакно, рапсавае масла.

За восем месяцаў выручка ад рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi павялiчылася амаль на 23 % у параўнаннi з леташняй. А чысты прыбытак склаў амаль 140 мiльёнаў рублёў i павялiчыўся на 44 % да ўзроўню 2019 года.

Многiя вырабы добра ведаюць за мяжой: i цана добрая, i якасць. Высокi попыт на мяса-малочныя прадукты. У iх лiку — масла, сыры, сухая «малочка», сухiя малочныя сумесi для дзiцячага харчавання, каўбасныя вырабы, мясныя кансервы. У сваю чаргу, перапрацоўчыя прадпрыемствы ўкараняюць найноўшыя сучасныя тэхналогii i рэцэптуры, аднаўляюць i пашыраюць асартымент прадукцыi, павялiчваюць выпуск новых вiдаў з палепшанымi спажывецкiмi якасцямi i падоўжаным тэрмiнам захавання.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота з адкрытых крынiц i Яна Хведчына

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Бачаць вочы, што купляюць? Як спажыўцу абараніць свае правы, набываючы тавары на сайтах

Продаж тавараў праз інтэрнэт у Беларусі актыўна развіваецца. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.