Вы тут

Легендарная расійская каманда «КАМАЗ-майстар» перад выездам на чарговае ралі «Дакар» зрабіла прыпынак у Брэсце


Чатыры ралійныя экіпажы і машыны тэхнічнага суправаджэння едуць у Марсель. Адтуль гоншчыкі пераправяць тэхніку ў Саудаўскую Аравію, дзе ў студзені наступнага года пройдзе ралі «Дакар».


«КАМАЗ-майстар» ужо 29 разоў прымаў удзел у гэтай прэстыжнай гонцы і 17 разоў перамагаў у ёй. У складзе гэтай бліскучай каманды — 5 уладальнікаў Кубка свету, 16 майстроў спорту міжнароднага класу, 12 заслужаных майстроў спорту Расіі, 16 майстроў спорту. Унікальнасць каманды ў тым, што яна адзіная сярод эліты міжнародных ралі распрацоўвае, праектуе, збірае гоначныя грузавікі і выступае на іх на спаборніцтвах.

Аб тым, як цёпла прывіталі гоншчыкаў на брэсцкай зямлі расказаў у сваім тэлеграм-канале старшыня гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК. КАМАЗ-майстрам пажадалі падзяліць п’едэстал гонару з нашай камандай «МАЗ-СПОРТаўта».

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.