Вы тут

Маладзёжных паслоў Мэтаў устойлівага развіцця ўзнагародзяць у рамках сімпозіуму


2-3 снежня ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце пройдзе III Міжнародны сімпозіум «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця для ўсіх пакаленняў — сацыяльны дагавор». Яго арганізатарам выступае Каардынацыйны цэнтр «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» БДПУ.


Cімпозіум уключаны ў План мерапрыемстваў Савета па ўстойліваму развіццю Рэспублікі Беларусь на 2020-2021 гады і План мерапрыемстваў Маладзёжнай кампаніі «Будучыня, якую мы хочам», якая рэалізуецца Міністэрствам адукацыі і Офісам Пастаяннага каардынатара ААН у Рэспубліцы Беларусь пры падтрымцы Прадстаўніцтваў агенцтваў ААН.

У рамках сімпозіума адбудзецца пленарнае пасяджэнне «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця: вектары зменаў», цырымонія ўзнагароджання Маладзёжных паслоў Мэтаў устойлівага развіцця, круглы стол «Адукацыйны кампанент як драйвер дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця», а таксама панэльная дыскусія «Адказныя рашэнні і інавацыі як метадалогія ўцягвання людзей у працэсы адаптацыі да зменаў клімату: лепшыя еўрапейскія практыкі».

Таксама адбудзецца meet-up «Адукацыя для мэт ўстойлівага развіцця: паспяховы вопыт арганізацыі практык для ўсіх пакаленняў і прасоўвання мэтаў устойлівага развіцця ў мясцовых супольнасцях і рэгіёнах».

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: mininform.gov.by

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.