Вы тут

Бульба, што злучае лёсы


У вячорак, якія зладзілі беларусы Нарвы, ёсць крэатыўны працяг


Людміла Стулава дзеліцца майстэрствам

Памятаеце нашы бульбяныя вячоркі? (Гл.: “Смачнае свята ў Нарве”: ГР, 29.10.2020). Рады паведаміць: у іх ёсць крэатыўны працяг. На той імпрэзе была наша супляменніца Вольга Чупава (https://www.facebook.com/olga.tsupova), галоўрэд нарвскага інфапартала Narvaleht (https://narvaleht.ee). Вольга й прапанавала гаспадыням з суполкі “Сябры” праводзіць майстар-класы: гатаваць нацыянальныя беларускія стравы. І вырашылі мы задумку ўвасобіць, запрашаючы дзяцей на дзею. Вольга нам абяцае інфападтрымку. Так што — за справу!

Не сакрэт: у многіх з нашых суседзяў ды ўвогуле замежнікаў лічыцца: дранікі — галоўная беларуская страва. Стэрэатып, але стойкі! Так, гэта найвядомая ды найпапулярная страва беларускай кухні. Многія жыхары еўрапейскіх краіны, дарэчы, лічаць дранікі сваімі, але ж куды ім да беларусаў! Дранікі ў нас — у сілу розных прычын — прыжыліся найлепш, сталі нацыянальным брэндам.

8 лістапада Людміла Стулава, з актывістак суполкі “Сябры”, правяла першы майстар-клас. З ёю разам гатавалі дранікі Марк Пятроў (на здымку меншы) і Сцяпан Стулаў. Хоць усе заяўленыя дзеці не паўдзельнічалі, затое відэа паглядзяць. І вам таго жадаем (відэа тут https://narvaleht.ee), ды — смачна есці!

Віктар Байкачоў, г. Нарва

Ад рэдакцыі. Пра Людмілу Стулаву (у дзявоцтве Жыліч) мы ўдакладнілі, што яна з Гомельшчыны, з Жыткавічаў: там нарадзілася й вырасла. Закончыла Віцебскі тэхнікум сувязі, па спецыяльнасці працавала. І, можна сказаць, дзякуючы бульбе знайшла лёс, выйшла замуж. У 1977-м у родным горадзе пазнаёмілася з хлопцам-матросам, які прыехаў у раён бульбу нарыхтоўваць для Паўночнага флота. Пэўна, даспадобы прыйшліся нарвіцяніну не толькі дранікі: у 1978-м звёз і Людмілу. А гатаваць, у тым ліку й дранікі, вучыла яе маці, Ніна Уладзіміраўна — ёй ужо 95, жыве ў Жыткавічах. І па гэты час, дарэчы, дранікі гатуе па самым простым рэцэпце. Яго цяпер ведае й Сцяпан — яе праўнук, унук Людмілы. А таксама й Марк, сын Вольгі Чупавай.

Нумар у фармаце PDF

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.