Вы тут

Зімовы догляд за пакаёвымі раслінамі


Абнаўленне драцэны

Напэўна, многiм даводзiцца сутыкацца з сiтуацыяй, калi мiлая, кампактная i прыгожая раслiна з доўгiмi цёмна-зялёнымi лiстамi — ну проста цудоўная пальмачка з казачнага вострава — праз некалькi гадоў становiцца падобнай на растрапанага папугая. Яе галiны выцягваюцца, лiсты драбнеюць. У галаву нават пачынаюць прыходзiць думкi, як бы пазбавiцца ад гэтай рагацiны. Але ёсць спосаб выправiць сiтуацыю.

Правядзём «радыкальныя аперацыi». Бяром востры нож. Яго неабходна напалiць над агнём, а калi астыне, абрэзаць iм выцягнутыя галiнкi. Зрэзы прысыпаць тоўчаным вугалем i надзець на асноўны ствол полiэтыленавы пакет. Добра яго замацаваць i паставiць гэтую «мiкрацяплiчку» ў светлае месца, куды не трапляюць прамыя сонечныя прамянi, дзе няма скразнякоў i тэмпература не вельмi высокая, але i не халодна.

Зрэдку неабходна ўвiльгатняць грунт i здымаць пакет для праветрывання. Лiтаральна праз пару тыдняў на месцах зрэзаў павiнны пачаць з'яўляцца iголачкi парасткаў, якiя хутка ператворацца ў маладыя лiсточкi.

I вось мы маем новую драцэну — акуратную пальмачку, якой можна зноў любавацца.

Амалоджванне фiялак

Калi перасадка фiялак справа няхiтрая, то амалоджванне кусцiкаў патрабуе крыху цярпення i некаторых навыкаў.

Спосаб першы. Калi ваша кветачка стала трошкi падобная на пальму, але яе сцябло пакуль яшчэ зялёнае i агалiлася ўсяго на 2 цi 3 см ад зямлi, яго можна проста злёгку заглыбiць. Падрыхтуйце новы гаршчок (трошкi глыбейшы, чым стары), на дно пакладзiце дрэнажны пласт i прысыпце свежай глебай. Фiялку-«пацыентку» выняць са старой ёмiстасцi i вызвалiць каранi ад глебы, вострым нажом абрэзаць iх напалову. Нiжнi рад лiстоў, якiя страцiлi сваю дэкаратыўнасць, проста абламаць. Акуратна змясцiць фiялку ў новы гаршчок i з усiх бакоў прысыпаць падрыхтаванай земляной сумессю. Палiць зусiм трошкi i накрыць зверху празрыстым полiэтыленавым пакетам (на два-тры днi). У такой мiнi-цяплiчцы кветачка даволi хутка абрастае новымi карэньчыкамi i пачынае вельмi iнтэнсiўна цвiсцi.

Спосаб другi. Больш кардынальнае рашэнне, бо пасля такой аперацыi выжываюць толькi самыя вынослiвыя кветкi. Прымяняць яго трэба толькi ў тым выпадку, калi аголенае сцябло фiялкi робiцца карычняватым i грубее. На верхавiне старэнькай фiялкi пакiдаем толькi верхнiя пяць лiстоў, астатнiя выдаляем. Ад пакiнутых на сцябле лiсточкаў адступаем 3 см i вострым нажом зразаем раслiну. Прысыпаем зрэз драўняным вугалем i зноў-такi нажом саскрабаем з чаранка агрубелую карычневую скарынку. Чаранок пакiдаем на 20 хвiлiн — ён павiнен трошкi падсохнуць. Пасля таго як са зрэзаў перастаў выдзяляцца сок, змяшчаем чаранок у шкляначку з вадой. Важна сачыць, каб да вады дакраналася толькi сцябло, а лiсцiкi знаходзiлiся над борцiкамi. Калi фiялка пусцiць новыя карэньчыкi (але не раней чым яны будуць большыя за 2 см), яе можна смела ўкараняць, як i ў першым спосабе.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.