Вы тут

«Сёння ёсць запатрабаванасць, каб на ўсiх нашых тэрыторыях больш развiваўся ўдзел грамадства ў абмеркаваннi важных рашэнняў»


З намеснiкам старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi, дэпутатам ад Барысаўскай сельскай выбарчай акругi № 63 Лiлiяй Ананiч пагаварылi пра эфект дыялогавых пляцовак у вырашэннi праблем грамадства, ролю Усебеларускага народнага сходу ў развiццi краiны, магчымыя змяненнi ў медыя-заканадаўстве. Лiлiя Станiславаўна падзялiлася сваiмi думкамi аб перспектывах пенсiйнай сiстэмы, скарачэннi дэкрэтных адпачынкаў i расказала, чаму ў жыхароў сельскай мясцовасцi няма значнага запыту на змяненнi ў Канстытуцыю.


— Нядаўна на адным з мерапрыемстваў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабiць Усебеларускi народны сход канстытуцыйным органам, якi будзе дзейнiчаць на пастаяннай аснове i кантраляваць некаторыя галiны ўлады. Як дэпутацкая супольнасць ставiцца да такой iдэi?

— Лiчу, што гэта прапанова заслугоўвае самай вялiкай ўвагi. Яе рэалiзацыя будзе далейшым крокам па ўмацаваннi нашай беларускай дзяржавы. Усебеларускi народны сход мае вялiкую гiсторыю. Зараз рыхтуецца шосты такi форум. Фактычна гэта народнае веча. На iм зафiксоўваюцца дасягненнi развiцця краiны, разглядаюцца перспектыўныя кiрункi, i, самае галоўнае, уносяцца i абмяркоўваюцца прапановы прадстаўнiкоў грамадскасцi, прафесiйных калектываў, тых, хто найбольш поўна прадстаўляе ўсе сферы жыццядзейнасцi дзяржавы i грамадства.

Напярэдаднi форуму мы працуем i ў фармаце дыялогавых пляцовак. На iх абмяркоўваюцца разнастайныя найбольш адчувальныя пытаннi развiцця рэгiёнаў i краiны, у тым лiку тыя, што могуць быць пакладзены ў аснову для разгляду змяненняў у Канстытуцыю. Вельмi важна, што гэтыя меркаваннi (фактычна ўсяго грамадства) будуць сiстэматызавацца, класцiся ў аснову Усебеларускага народнага сходу. У прыватнасцi, я ў сваёй выбарчай акрузе iнiцыявала i пры падтрымцы старшынi Барысаўскага раённага савета дэпутатаў Пятра Навiцкага правяла пасяджэннi чатырох дыялогавых пляцовак у самай што нi на ёсць глыбiнцы, у аграгарадках i вёсках, практычна з ахопам усiх сельвыканкамаў. Удзельнiчалi актыўныя вяскоўцы, прадстаўнiкi грамадскасцi, кiраўнiкi i спецыялiсты розных галiн. Цiкавае абмеркаванне адбылося на дыялогавай пляцоўцы ў Барысаве з удзелам старшынi райвыканкама Генадзя Дзенгалёва. Агульнае ўражанне вельмi станоўчае. У нас неабыякавыя грамадзяне — унесены дзясяткi прапаноў, скiраваных на развiцце грамадскiх iнстытутаў, мясцовага самакiравання, паляпшэнне жыцця. Але найбольш людзей хвалююць канкрэтныя пытаннi. Лейтматыў выказаных прапаноў — у тым, каб развiваць нашу краiну, грунтуючыся на дасягнутым i нi ў якiм выпадку не дапусцiць вяртання да яшчэ памятных 90-х гадоў.

— Прэм'ер-мiнiстр Раман Галоўчанка прадставiў дэпутатам праграму дзейнасцi ўрада на будучую пяцiгодку. Як вы можаце яе ахарактарызаваць?

— Так, апошнiя тыднi работа парламентарыяў была скiравана на разгляд найважнейшых дакументаў, што будуць вызначаць развiцце краiны ў наступнай пяцiгодцы. Гэта i Праграма дзейнасцi ўрада на 2021— 2025 гады, i законапраекты «Аб бюджэце Рэспублiкi Беларусь на 2021 г.», «Аб змяненнi Падатковага кодэкса», «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва». Усе гэтыя дакументы скiраваны на стварэнне ўмоў для ўстойлiвага развiцця эканомiкi i сацыяльнай сферы, забеспячэнне сацыяльных гарантый дзяржавы перад насельнiцтвам.

Разгляду законапраектаў i Праграмы дзейнасцi ўрада ў Авальнай зале папярэднiчала вялiкая работа на экспертным дэпутацкiм узроўнi, на пасяджэннях Пастаянных камiсiй з улiкам актуальных праблем рэгiёнаў, запытаў грамадзян. Хачу адзначыць, што праграма i названыя заканадаўчыя акты цвёрда акрэслiваюць далейшае развiцце краiны як сацыяльна арыентавай дзяржавы.

Галоўная мэта Праграмы дзейнасцi ўрада на пяцiгодку, i на гэтым асаблiва акцэнтаваў увагу прэм'ер-мiнiстр краiны,— забяспечэнне росту дабрабыту i дасягненне высокiх стандартаў жыцця насельнiцтва. Найважнейшы кiрунак — устойлiвае развiццё эканомiкi. Безумоўна, глабальныя выклiкi, пандэмiя значна ўскладняюць умовы (розныя формы кансалiдаванай падтрымкi эканомiкi i сферы аховы здароўя ва ўмовах пандэмii запатрабавалi на гэтыя мэты ў бягучым годзе каля двух  мiльярдаў рублёў), але ж выверанасць курсу, канкрэтныя мэты i гатоўнасць адэкватна рэагаваць на выклiкi часу заўсёды былi вызначальныя ў дасягненнi мэт. У Праграме цэлы шэраг мер па стымуляваннi iнвестыцый, паляпшэннi iнвестыцыйнага клiмату, прадпрымальнiцкага асяроддзя, развiцця канкурэнцыi. Анансаваны пераход да новай эканомiкi, аснову якой будуць складаць прадукты i паслугi. Маштабныя праекты плануецца рэалiзаваць у сферы электратранспарту, iнавацыйнай аховы здароўя, развiцця «разумных» гарадоў. Важныя кiрункi — паляпшэнне кiравання дзяржаўнымi актывамi, дэкрымiналiзацыя гаспадарчага заканадаўства, матывацыя кiруючага персаналу, стварэнне буйных дзяржаўных карпарацый, укараненне лiчбавых тэхналогiй у адмiнiстрацыйную дзейнасць. Задачы вельмi вызначальныя, i таму сёння не будзе перабольшаннем сказаць, што i ад работы кожнага з нас, ад кансалiдацыi грамадства будзе залежаць агульны поспех.

У заканадаўчым аспекце будзе працягнута сiстэмная работа над эканамiчным i сацыяльным блокамi законаў. Урадам анансавана амаль чвэрць новых заканадаўчых актаў i сем кодэксаў.

Абагульняючы, упэўнена, на Усебеларускiм народным сходзе якраз i адбудзецца сумеснае абмеркаванне ўсiх вызначальных для краiны праграм i прапаноў.

— Вы ўжо закранулi пытанне эфекту дыялогавых пляцовак. Наколькi яны дапамагаюць дэпутатам пачуць меркаваннi грамадства? Што людзi прапануюць i хочуць убачыць у новай рэдакцыi Асноўнага закона краiны?

— Дыялогавыя пляцоўкi значна актывiзавалi грамадзянскую актыўнасць. Атрымлiваецца своеасаблiвы зрэз меркаванняў i настрояў. Там гучаць канкрэтныя прапановы не толькi па канстытуцыйным будаўнiцтве, але i па вырашэннi пэўных праблем рэгiёнаў i краiны, у тым лiку i па ўдасканаленнi заканадаўства.

Разам з тым, што датычыцца Канстытуцыi. Я не адчула ў ходзе абмеркаванняў запыту грамадства на кардынальныя змены Асноўнага закона. Па маёй акрузе на шматлiкiх сустрэчах прагучалi толькi адзiнкавыя прапановы вяртання да Канстытуцыi 1994 года i пераходу ад прэзiдэнцкай да парламенцкай рэспублiкi.

Людзей хвалююць надзённыя пытаннi, i таму больш прапаноў прыходзiлася на тэмы мясцовага жыцця. I ў гэтым сэнсе шмат абмяркоўвалi пытаннi мясцовага самакiравання. Сёння ёсць запатрабаванасць, каб на ўсiх нашых тэрыторыях больш развiваўся ўдзел грамадства ў абмеркаваннi важных рашэнняў. Мясцовыя Саветы, на мой погляд, павiнны мець больш значны статус. Хоць выказвалiся i iншыя меркаваннi, маўляў, мясцовыя Саветы трэба скасаваць, пераходзiць на выбары старастаў. Але большасць выказвалася за захаванне гэтага iнстытута народаўладдзя, наданне яму большых паўнамоцтваў, каб запыты людзей маглi акумулявацца на гэтым узроўнi. Калi я працую са сваiмi выбаршчыкамi, бачу — цэлы шэраг пытанняў можна вырашаць на месцы, але з-за слабага iнструментарыя не заўсёды так адбываецца.

Абмеркаваннi былi i па тэме далейшага ўдасканалення выбарчага заканадаўства. Гучалi прапановы i аб укараненнi партыйнай выбарчай сiстэмы, адзначу, зноў жа, нешматлiкiя прапановы. Сёння ўвогуле нельга сказаць аб iстотным уплыве партыйных структур на жыцце рэгiёнаў. Выразна вызначаюцца буйныя грамадскiя арганiзацыi. Iх i чуваць, i вiдаць. На маю думку, калi i разглядаць гэту тэму, то абачлiва, з улiкам рэальнай сiтуацыi. Магчыма, пачынаць паступова, калi б чвэрць парламента выбiралася па партыйных спiсах, а астатнiя iшлi б па мажарытарных акругах. Вельмi важна было пачуць, што ёсць запыт на замацаванне сямейных каштоўнасцяў у заканадаўстве, павышэнне адказнасцi бацькоў за выхаванне дзяцей, абарону iнстытута сям'i, акрэслiванне грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзi. Непакоiць людзей у сельскай мясцовасцi надзённае — працаўладкаванне, даступнасць i якасць мед-абслугоўвання, дастатковасць месцаў у дзiцячых садках.

— Вы, акрамя работы ў парламенце, займаецеся i грамадскай дзейнасцю як намеснiк старшынi Беларускага саюза жанчын. Таму, упэўнена, уцягнуты ў абмеркаванне магчымых змен у сiстэму водпускаў па доглядзе дзiцяцi. Нагадаю, што ў Авальнай зале прэм'ер-мiнiстр агучыў думку паменшыць працягласць аплатнага адпачынку з трох гадоў да двух.

— Па-першае, гэта была не агучаная кiраўнiком урада прапанова, а адказ дэпутату, якi выказаў пазiцыю адносна несвоечасовасцi такiх рашэнняў. На самай справе, тэма iснуе ў публiчнай прасторы, аб ёй выказваўся i Прэзiдэнт, i якраз у кантэксце, каб яна абмяркоўвалася i дэпутатамi. Яна зыходзiць ад профiльнага органа дзяржаўнага кiравання. Таму нядаўна брала ўдзел у змястоўным абмеркаваннi гэтай сацыяльна адчувальнай праблемы з супрацоўнiкамi дзiцячых садкоў на Барысаўшчыне, шматдзетнымi мамамi, маладымi сем'ямi, якiя жывуць у сельскай мясцовасцi. Прагучалi надзiва супрацьлеглыя пазiцыi: ад думкi «нельга нiчога чапаць» да меркавання, што «трэба, i гэта будзе на карысць дзiцяцi».

Тэма найважнейшая, таму i дэпутаты бяруць удзел у яе абмеркаваннi, каб не дапусцiць неабачлiвых працэсаў развiцця. Пэўнае рашэнне пацягне за сабой абвастрэнне праблем. Па-першае, цяпер бачым недахоп месцаў у садках, i гэта актуальна не толькi для гарадоў. Там бацькi маюць магчымасць адвесцi дзяцей у дашкольную ўстанову калi не побач з домам, то далей, а на сельскiх тэрыторыях такога варыянта няма. Садкi там змешанага тыпу i знаходзяцца ў памяшканнях, што разлiчаны на пэўную колькасць дзетак. Актуальным стане i перагляд колькасцi персаналу ў дзiцячых садках.

На карысць двухгадовага тэрмiну адпачынку такi факт: многiя мамы выходзяць на работу, не чакаючы, пакуль малому споўнiцца тры гады. А некаторыя водзяць малых у садкi некалькi разоў у месяц, каб толькi пакiнуць за сабой месца ва ўстанове. Да таго ж многiя дзецi ў тры гады прыходзяць у садкi непадрыхтаваныя. Таму iснуе меркаванне, што два гады — больш спрыяльны ўзрост, каб дзецi ўваходзiлi ў выхаваўчы працэс.

Сацыяльная арыентацыя — найважнейшы складнiк беларускай дзяржавы. Таму дэпутаты цяпер вывучаюць грамадскую думку, каб усе аргументы былi на нашых рабочых сталах. У студзенi мяркуем правесцi круглы стол у парламенце на адпаведную тэму з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, Мiнiстэрства адукацыi, Мiнiстэрства аховы здароўя, Беларускага саюза жанчын. Калiсьцi працэс абмеркавання скончыцца, i нам прыйдзецца прымаць рашэнне. I калi будзем уносiць змяненнi, яны павiнны быць на карысць дзяцей, сям'i. Але пакуль, i гэта падкрэслiваю асаблiва, нiякiх пэўных дакументаў па тэме дэкрэтнага водпуску няма.

— Тэма, якую закранулi на пасяджэннi з удзелам прэм'ера, — рэфармаванне пенсiйнай сiстэмы ў будучай пяцiгодцы. Прапанова таксама выклiкала шмат пытанняў. Што гэта будуць за новаўвядзеннi i навошта яны грамадству?

— Думаю, што заўчасна абмяркоўваць канкрэтыку. У згаданым мною законапраекце «Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва на 2021 год», прынятым парламентам 18 снежня, выразна замацавана, што дзяржава забяспечыць усё неабходнае, каб падтрымлiваць узровень пенсii ў памеры да 40 працэнтаў ад сярэдняй заработнай платы па краiне. Прадугледжаны неабходны фiнансавыя сродкi i механiзмы iх папаўнення. Пенсiйная сiстэма — складнiк матэрыяльнага становiшча грамадства, становiшча людзей, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту. Таму калi глядзець на перспектыву, а менавiта ва ўрадавай праграме i адлюстраваны кiрункi, каб гарантаваць стабiльнасць пенсiйнага забеспячэння, i будуць разглядацца надалей падыходы па ўдасканаленнi пенсiйнай сiстэмы. Ёсць жа i сусветны вопыт, калi пенсiйныя сiстэмы складаюцца i з прыватных пенсiйных зберажэнняў, i з карпаратыўных пенсiйных праграм.

Таму, безумоўна, важна, каб пенсii павышалiся i каб была большая дыферэнцыяцыя ўкладу грамадзянiна ў выплату.

— Не магу не запытаць пра круглы стол, прысвечаны заканадаўчаму рэгуляванню СМI, якi праводзiлi нядаўна ў Пастаяннай камiсi па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i сродках масавай iнфармацыi. Даўно не было мерапрыемстваў на гэтую тэму. Да якiх рашэнняў прыйшлi, цi варта чакаць хуткiх змяненняў права ў галiне?

— Хуткае не тоесна якаснаму. Слушна было пачуць думкi адносна рэгулявання медыйнай сферы ад Мiнiстэрства iнфармацыi, а таксама прафесiйны погляд на аспекты, якiя павiнны знайсцi ўвасабленне ў заканадаўстве. На пасяджэннях нашай камiсii зараз абагульняем прапановы. Адзначу, што з улiкам тэхналагiчнасцi сучаснай медыяпрасторы вялiкiя аб'ёмы iнфармацыi распаўсюджваюцца не толькi праз традыцыйныя медыя, пытаннi ўдасканалення заканадаўства аб СМI палягаюць i ў сферы iнфармацыi i iнфарматызацыi. Таму комплексна разглядаем праблему. Самае галоўнае, што прагучала, — заканадаўства не павiнна адставаць ад той сiтуацыi, што наспявае ў iнфармацыйнай прасторы. На маю думку i на думку iншых удзельнiкаў круглага стала, ёсць цэлы шэраг вiдавочных пытанняў, якiя павiнны знайсцi больш дэталёвае адлюстраванне ў заканадаўстве. Найперш, пытаннi дзейнасцi так званых новых медыя, сацыяльных сетак, адказнасцi за «фэйкi», процiдзеяння кiбербулiнгу, акрэслiванне статусу СМI-замежных агентаў, празрыстасцi замежных грашовых патокаў у iнфармацыйнай сферы i шэраг iншых. Вiдавочна, што ўсе яны палягаюць у прасторы iнфармацыйнага суверэнiтэту i бяспекi краiны.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Калі дапамога патрэбна экстранна, яе заўсёды змогуць аказаць валанцёры Чырвонага Крыжа

Гучны гул сірэны знянацку застаў пенсіянерку Веру Васільеўну дома.

Грамадства

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Хормайстр Ніна Ламановіч: Можна выходзіць замуж, калі жыццё жанчыны пасля гэтага палепшыцца

Галоўнаму хормайстру Вялікага тэатра 27 жніўня споўнілася 70 гадоў. 

У свеце

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

У «чорнай» зоне. Чаму Літву захліснула пандэмія?

Уся Літва трапіла ў «чорную» зону заражэння каранавірусам. 

Грамадства

Страшнае слова «генацыд»

Страшнае слова «генацыд»

Для тых, хто прысвойвае сабе права быць «выключнымі», гэта рана ці позна становіцца катастрофай у маштабах народа.