Вы тут

Лукашэнка: Надзьмутых грошай няма і не будзе, але трэба знаходзіць магчымасці крэдытавання рэальнага сектара эканомікі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Праўлення Нацыянальнага банку краіны Паўла Калаура і свайго памочніка, які адказвае за банкаўскі і фінансавы кірунак, Валерыя Бельскага.


Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў удзельнікаў сустрэчы, што ў бліжэйшы час, да Усебеларускага народнага сходу, з кіраўніцтвам урада і пэўных галін эканомікі краіны будуць разгледжаныя вынікі мінулага году, у тым ліку фінансавы сектар. 

«Таму хацелася б сёння акцэнтаваць увагу на ключавых момантах работы Нацыянальнага банку, — сказаў ён. — Перш за ўсё (цікавіць. — «Зв».) сітуацыя з золатавалютнымі рэзервамі. Па інфляцыі мы трохі перавысілі запланаваны ўзровень. Хацелася б пачуць тлумачэнне ў сувязі з гэтым. Банальныя рэчы я чытаю і слухаю, але хацелася б глыбей зірнуць на гэтую праблему».

Цэнавая стабільнасць — пытанне нумар адзін, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён пацікавіўся сітуацыяй у банкаўскай сферы і падзякаваў кіраўніку галоўнага фінансавага рэгулятара краіны за тое, што ў няпросты час банкаўская сістэма была не проста выратавана ад разбурэння, але і засталася здольная спрыяць нацыянальнай эканоміцы.

«Але давайце шчыра, эканоміка павінна развівацца. Ёсць эканоміка, ёсць банкаўская сістэма. Ёсць банкі, ёсць увогуле гэтая сфера, і яна жывая. Калі эканомікі не будзе, не будзе і банкаўскай сістэмы, ды яна нікому і не спатрэбіцца. І ў людзей не будзе грошай. Таму эканоміка — перш за ўсё, — дадаў беларускі лідар. — Без эканомікі не будзе ніякіх фінансаў. Зразумела, што павінен быць разумны баланс». 

Надзьмутых грошай даўно ўжо няма і не будзе, пацвердзіў Прэзідэнт, але трэба знаходзіць магчымасці крэдытавання рэальнага сектара эканомікі. Ён назваў гэта пытанне фундаментальным.

Закранаючы тэму санкцыйнага ціску, Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што гэта чыста палітычныя рэчы.

«Няма прычын, каб супраць нас уводзілі санкцыі. Нас душылі і будуць душыць, — сказаў ён. — Мы павінны навучыцца супрацьстаяць гэтаму. Гэта ўжо, напэўна, трэці або чацвёрты этап па ўдушэнні эканомікі і нашай дзяржаўнасці. Трэба глядзець на свет шырэй. Свет не клінам сышоўся на Еўрасаюзе. Хоць і яны ж разумеюць, што каля трох тысяч прадпрыемстваў рознага роду функцыянуюць і завязаныя на Беларусь. І абвалу ў Беларусі ніхто не хоча, бо гэта (выклікае. — «Зв.») пэўныя праблемы ў самім Еўрапейскім саюзе».

Трэба працаваць з усімі: і з еўрапейцамі, і з амерыканцамі, але ёсць і азіяцкі рынак, і грошай зараз у свеце дастаткова, таму трэба працаваць і прыцягваць фінансавыя рэсурсы ў краіну, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Свой даклад Павел Калаур распачаў з паведамлення пра сітуацыю ў знешнім сектары фінансавай сферы.

«Як вядома, знешні і ўнутраны попыт былі абмежаваныя, па якіх прычынах — мы ўсе цудоўна разумеем. У першую чаргу, гэта геапалітычны крызіс. І, безумоўна, у гэтых складаных умовах нам трэба было забяспечваць у цэлым макраэканамічную стабільнасць і падтрымку эканомікі», — сказаў ён.

Гэтыя дзве важныя і ўзаемазвязаныя задачы банкаўскі сектар здолеў вырашыць, лічыць Павел Калаур.

«Мы захавалі фінансавую стабільнасць. Вядома, пры гэтым атрымалі абясцэньванне нацыянальнай валюты, але я бы хацеў яшчэ раз заўважыць, што гэты працэс быў аб’ектыўна абумоўлены фактарамі, з якімі сутыкнулася наша эканоміка, — расказаў кіраўнік Праўлення Нацбанку журналістам па выніках дакладу Прэзідэнту. — Самае прынцыповае, што пры гэтым мы маем раўнаважны рынкавы курс. Мы не назапасілі дысбалансаў, якія аказвалі б негатыўны ўплыў на плацёжны баланс або, адпаведна, на валютны рынак цягам году».

Рэальны эфектыўны курс нацыянальнай валюты (адносна валют асноўных гандлёвых партнёраў цягам году) знізіўся на 5 %, сказаў Павел Калаур і дадаў, што была аказана падтрымка цэнавых умоў беларускіх экспарцёраў.

«Так, мы маем некаторае зніжэнне прыбытку банкаўскай сістэмы — на 13,5 % у параўнанні з папярэднім перыядам, — заўважыў ён. — Адпаведна, упала рэнтабельнасць нарматыўнага капіталу на два працэнтныя пункты. Але ў прынцыпе рэнтабельнасць банкаўскага сектара — 8,9 %, гэта добрая рэнтабельнасць для таго, каб была забяспечаная ўстойлівасць».

Важна, што актывы, якія не абслугоўваюцца (4,8 % крэдытнага партфелю банкаўскай сістэмы), захаваліся на ўзроўні пачатку мінулага года, адзначыў Павел Калаур.

«Адпаведна, дастатковасць нарматыўнага капіталу ўсёй банкаўскай сістэмы складае 17 % пры патрабаванні ў 12,5 %. Мы бачым, што ёсць пэўная трываласць і, я бы сказаў, нават значны запас трываласці, каб банкі маглі не толькі ўстойліва працаваць, але і надалей аказваць падтрымку нашай эканоміцы», — паведаміў старшыня праўлення Нацбанку.

Асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі на бягучы год, дзе вызначаныя галоўныя параметры падтрымкі рэальнага сектару эканомікі з боку банкаўскай сферы, ужо зацверджаныя, нагадаў Павел Калаур.

«Ключавы прамежкавы арыенцір — шырокая грашовая маса, і мы гэты параметр, безумоўна, будзем вытрымліваць, — запэўніў ён. — Ад гэтага залежыць і рост крэдытаў для эканомікі. Мы сутыкнуліся з тым, што крыху быў парушаны ашчадны працэс летась — адбылося адцягненне дэпазітаў і ў замежнай, і ў нацыянальнай валютах, што негатыўна паўплывала на шырокую грашовую масу. Гэты паказчык некалькі ніжэй, чым мы яго прагназавалі».

Разам з тым, рэсурсы ў нацыянальнай валюце, якія зышлі па гэтай прычыне з эканомікі, былі замешчаны грашыма Нацыянальнага банку, каб падтрымаць ліквіднасць банкаўскай сістэмы.

«У выніку гэта лічба вырасла да двух мільярдаў рублёў і мы маем намер сёлета ў гэтых межах падтрымліваць ліквіднасць банкаўскай сістэмы з тэрмінамі да 6 месяцаў, — праінфармаваў журналістаў старшыня праўлення Нацбанка. — Гэта будзе рабіцца на аўкцыённай аснове цягам году раўнамерна і разам з іншымі аўкцыённымі аперацыямі дазволіць падтрымліваць ліквіднасць банкаўскай сістэмы і крэдытаванне эканомікі».

Рэгулятар мае намер аднаўляць ашчадны працэс, каб умовы для дэпазітаў у нацыянальнай валюце зноў сталі прывабнымі і каб захоўвалася пакупная здольнасць (гэта значыць, каб працэнтныя стаўкі былі вышэйшымі за ўзровень інфляцыі), сказаў напрыканцы дакладу Павел Калаур.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Электрадамы становяцца ўсё больш папулярныя. А тэндэнцыя індывідуальнага будаўніцтва — сучасныя хутары

Сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4 млн квадратных метраў агульнай плошчы жылля.

Грамадства

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

Не параўноўвайце сябе з іншымі. Як таксічныя людзі атручваюць наша жыццё?

У нашым акружэнні практычна заўсёды знойдзецца песіміст, нечым пакрыўджаны, запальчывы чалавек, вакол якога заўсёды скандалы і звадкі. 

Грамадства

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Па ўсёй краіне наступіў час школьных базараў

Скідкі, растэрміноўкі і шырокі асартымент