Вы тут

У Старадарожскім раёне пры пажары загінуў сямігадовы хлопчык


У Старадарожскім раёне пры пажары загінуў хлопчык, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна.


Узгаранне адбылося сёння ноччу ў жылым доме ў аграгарадку Старыя Дарогі. На месцы пажару знойдзена цела хлопчыка сямі гадоў. Яго 33-гадовая маці дастаўлена ў рэанімацыю. Яе другому дзіцяці — 12-гадовай дзяўчынцы — удалося выратавацца.

На месцы здарэння працягвае працаваць следча-аператыўная група, праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваная следавая карціна, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні. Старадарожскім РАСК праводзіцца праверка.

Папярэдняя прычына пажару — перекал печы.

Следчыя Мінскай вобласці нагадваюць аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога абсталявання.

Прэв’ю: thehimalayantimes.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.