Вы тут

Беларуска Вікторыя Кебікава выйграла срэбра на турніры па боксе ў Сербіі


Беларуска Вікторыя Кебікава (вагавая катэгорыя 75 кг) выйграла срэбра на турніры па боксе «Кубак Нацый» у Самборы (Сербія), паведамляе БелТА.


Фота: Беларуская федэрацыя боксу.

Спартсменка з Гомеля правяла на прэстыжных спаборніцтвах два баі. У паўфінале яна перамагла раздзельным рашэннем суддзяў суперніцу з Казахстана Марыну Вольнаву, у якой у калекцыі ўзнагарод бронза Гульняў-2012. У вырашальным паядынку турчанка Дэмір Сенур аказалася мацнейшая за бронзавую медалістку чэмпіянату свету — 2018.

Беларускі Юлія Апанасовіч (51 кг) і Ульяна Есіпенка (57 кг) саступілі ў паўфінальных сустрэчах і згодна з рэгламентам турніру заваявалі бронзавыя медалі.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.