Вы тут

Беларускія навучэнцы паспяхова выступілі на Жаўтыкаўскай алімпіядзе


На XVII Міжнароднай Жаўтыкаўскай алімпіядзе школьнікаў па матэматыцы, фізіцы і інфарматыцы прадстаўнікі беларускай школы заваявалі 38 узнагарод.


Унікальнае інтэлектуальнае спаборніцтва праводзіцца ў гонар вядомага казахстанскага акадэміка і выбітнага вучонага-матэматыка Арымбека Жаўтыкава і працягвае традыцыі ўсесаюзных алімпіяд. Гэта сумесны праект Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Дарын» і Рэспубліканскай спецыялізаванай фізіка-матэматычнай сярэдняй школы-інтэрната імя А. Жаўтыкава для адораных дзяцей.

Усяго ў алімпіядзе прынялі ўдзел 1006 школьнікаў з 20 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Балгарыі, Інданезіі, Турцыі і іншых. Спаборніцтвы праходзілі ў анлайн-фармаце. Беларускія навучэнцы заваявалі тры залатыя медалі, восем — сярэбраных і дзевяць — бронзавых. Усяго на рахунку беларусаў 38 узнагарод. Навучэнцы БДУ паклалі ў сваю скарбонку 18 медалёў: сярод іх ёсць і золата, і серабро, і бронза. Таксама дыплом III ступені ў камандным заліку заваявала зборная № 1 Ліцэя БДУ.

У склад міжнароднага журы па матэматыцы ўвайшлі эксперты ад Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — дацэнт кафедры вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі механіка-матэматычнага факультэта Ігар Варановіч і загадчык кафедры агульнай фізікі фізічнага факультэта Анатоль Слабадзянюк.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: edu.gov.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.