Вы тут

У Беларусі за 2021 год плануецца пабудаваць 4 млн кв.м жылля


У Беларусі за 2021 год плануецца пабудаваць 4 млн кв.м жылля. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня нумар 24, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


m.bsn.ru

Згодна з зацверджанымі заданнямі на бягучы год, з 4 млн кв.м агульнай плошчы жылля ў Брэсцкай вобласці будзе пабудавана 590 тыс. кв.м, у Віцебскай — 330 тыс. кв.м, у Гомельскай — 500 тыс. кв.м, у Гродзенскай — 420 тыс. кв.м, у Магілёўскай вобласці — 360 тыс. кв.м. У беларускай сталіцы плануецца ўзвесці 600 тыс. кв.м жылля. Самае вялікае заданне атрымала Мінская вобласць, ёй трэба будзе пабудаваць 1,2 млн кв.м, у якія ўваходзяць 150 тыс. кв.м у горадзе-спадарожніку Смалявічах для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску. За гэта будаўніцтва будзе адказваць Мінгарвыканкам.

У цэлым па краіне будаўніцтва індывідуальнага жылля павінна скласці не менш за 40 працэнтаў ад уводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы.

У планах на год пабудаваць 172,4 тыс. кв.м жылля ў дамах, у якіх электраэнергія будзе выкарыстоўвацца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. З іх 11,3 тыс. кв.м будзе ўзведзена ў Брэсцкай вобласці, 27 тыс. кв.м — у Віцебскай, 16,2 тыс. кв.м — у Гомельскай, па 30 тыс. кв.м — у Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, 50 тыс. кв.м — у Мінскай вобласці і 7,9 тыс. кв.м будзе пабудавана ў Мінску.

1,335 млн кв.м жылля будзе пабудавана для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З іх 1 млн кв.м будзе будавацца з дзяржпадтрымкай, у тым ліку для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы ваеннай службы, пабудуюць 87,26 тыс. кв.м для сем’яў з дзецьмі-інвалідамі, сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў — 163,5 тыс. кв.м. Амаль 12,5 тыс. кв.м жылля ўзвядуць для спецыялістаў сельгасарганізацый і работнікаў сацыяльна-культурнай сферы ў сельскай мясцовасці.

На паляпшэнне жыллёвых умоў плануецца накіраваць 10 538 шматдзетных сем’яў, пры гэтым для 8 831 сям’і ўвод у эксплуатацыю жылля запланаваны на 2021 год. На фінансаванне гэтага напрамку жыллёвага будаўніцтва будзе накіравана амаль Br877,5 млн, з якіх Br268,6 млн складуць уласныя сродкі насельніцтва, амаль Br608,9 млн — крэдытныя рэсурсы банкаў, у тым ліку льготныя — Br106,3 млн. Сацыяльнае жыллё плануецца пабудаваць для 388 сем’яў.

Акрамя таго, у краіне будзе ўзведзена амаль 120 тыс. кв.м арэнднага жылля, у тым ліку 94,47 тыс. кв.м за кошт бюджэтных сродкаў і амаль 25,4 тыс. кв.м — за кошт сродкаў прадпрыемстваў. Усяго на гэтыя мэты плануецца накіраваць Br142,47 млн.

Згодна з планамі, у гарадах-спадарожніках будзе пабудавана 1 266 кватэр і жылых дамоў. На гэта банкі выдзеляць амаль Br34 млн.

На будаўніцтва і рэканструкцыю інжынернай і транспартнай інфраструктуры запланавана накіраваць Br725,66 млн.

Агульны аб’ём фінансавання жыллёвага будаўніцтва ў бягучым годзе запланаваны на ўзроўні Br5,166 млрд, з якіх Br152 млн складуць сродкі бюджэтаў, Br930 млн — крэдытныя рэсурсы банкаў, Br3,34 млрд — сродкі насельніцтва, Br741,55 млн — сродкі арганізацый, уключаючы пазыкі і замежныя крыніцы.

У дакуменце таксама гаворыцца, што ў першым квартале 2021 года павінна быць пабудавана не менш за 15 працэнтаў, у першым паўгоддзі — не менш за 35 працэнтаў, за 9 месяцаў прадугледжана выкананне 65 працэнтаў гадавога плана, а таксама стварэнне зачыну пад праграму жыллёвага будаўніцтва на 2022 год. Аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму сумесна з Мінбудархітэктуры неабходна забяспечыць праектаванне, будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю ўсіх шматкватэрных жылых дамоў у энергаэфектыўным выкананні. Акрамя таго, ім трэба будзе прыняць меры па стрымліванні росту кошту будаўніцтва жылля, якое ажыццяўляецца з дзяржпадтрымкай і за кошт бюджэтных сродкаў, забяспечыўшы выкарыстанне праектаў эканамічных жылых дамоў тыпавых спажывецкіх якасцей, пералік якіх зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Даведаліся, колькі каштуе букет на 8 Сакавіка

Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?

Грамадства

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Настрой цудоўнай і лёгкай вясны стварылі ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».

У свеце

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Каменданцкія часы. Чым падаграецца глабальная пратэсная хваля?

Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.

Грамадства

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

«Тут быў...» Што пісалі пяцьсот гадоў таму на сценах і камянях

Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.