Вы тут

У Талачынскім раёне затрымалі злодзея-рэцыдывіста, які хаваўся ў лесе


54-гадовага злодзея-рэцыдывіста затрымалі ў лесе супрацоўнікі Талачынскага РАУС. Непадалёк ад яго пазней быў знойдзены закінуты склеп, які мужчына ўладкаваў і дзе хаваўся ад міліцыі, паведамляе МУС.


- Да гэтага ён часта хаваўся і падоўгу жыў у лясах Талачынскага раёна. Характэрна, што зламыснік настолькі старанна ўмеў маскіраваць свае часовыя прыстанкі, што пра іх не ведалі ні мясцовыя жыхары, ні работнікі лясгасаў. Высачылі падазраванага пасля чарговага крадзяжу. Мужчына быў настолькі збянтэжаны з'яўленнем аператыўнікаў, што нават не стаў хавацца ад іх у нетрах, - адзначылі ў ведамстве

Як высветлілі сышчыкі, свае «подзвігі» злодзей стаў здзяйсняць адразу пасля выхаду з месцаў пазбаўлення волі. Усяго на рахунку падазраванага значыцца 9 крадзяжоў, а таксама разбойны напад на адзінокага пенсіянера, які адбыўся яшчэ ў мінулым годзе.

Рэцыдывіст затрыманы, у дачыненні да яго распачата некалькі крымінальных спраў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.