Вы тут

Гомельскі моладзевы тэатр рыхтуе прэм’еру іранічнай драмы «Блытаніна»


У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры ідуць рэпетыцыі спектакля «Блытаніна» па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Аляксея Макейчыка, паведамляе сайт тэатра.


Жанр новай пастаноўкі — іранічная драма. Глядач стане сведкам таго, што адбываецца ў кабінеце псіхолага. «Жанчына і мужчына. Псіхолаг і кліент. Праўда, па меры развіцця падзей мы перастаем разумець, хто з іх мае патрэбу ў псіхалагічнай дапамогі, а хто яе аказвае. Адбываецца тая самая блытаніна, як дзіцячая гульня — у галовах, падзеях, пачуццях, жаданнях. Разблытваючы адзін вузел, завязваеш два новых. І так да бясконцасці», — распавяла дырэктар тэатра Алена Мостовенко.

Новы спектакль — пра вечны пошук шчасця, якое ўвесь час выслізгвае.

Над пастаноўкай працуе рэжысёр Дзяніс Фёдараў. У спектаклі занятыя акцёры Павел Канёк, Ірына Шапяцько.

Прэм’ерныя паказы запланаваны на 25, 26, 27 сакавіка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.