Вы тут

Зацверджана дзяржпраграма па энергазберажэнні на пяцігодку


Пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2021 года № 103 зацверджана дзяржаўная праграма «Энергазберажэнне» на 2021-2025 гады, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.


Дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці вытворчай сферы нацыянальнай эканомікі і ўмацаванне энергетычнай бяспекі краіны.

Да стратэгічных задач e сферы энергазберажэння аднесены: зніжэнне залежнасці Беларусі ад імпартуемых энергарэсурсаў за кошт максімальна магчымага ўключэння ў паліўна-энергетычны баланс краіны ўласных паліўна-энергетычных рэсурсаў (ПЭР), уключаючы аднаўляльныя крыніцы энергіі (АКЭ); стрымліванне росту валавога спажывання ПЭР пры эканамічным развіцці краіны і збліжэнне энергаёмістасці ВУП Беларусі па парытэце пакупніцкай здольнасці са сярэднесусветным значэннем гэтага паказчыка.

Праграма складаецца з дзвюх падпраграм: «Павышэнне энергаэфектыўнасці» і «Развіццё выкарыстання мясцовых ПЭР, у тым ліку АКЭ».

У рамках выканання праграмы плануецца ажыццявіць мерапрыемствы, сярод якіх укараненне сучасных энергаэфектыўных тэхналогій, энергазберагальнага абсталявання, прыбораў і матэрыялаў; павышэнне эфектыўнасці работы энергетычных магутнасцяў; будаўніцтва, рэканструкцыя, мадэрнізацыя энергакрыніц з выкарыстаннем тэхналагічнага абсталявання, якое працуе на мясцовых ПЭР, у тым ліку аднаўляльных крыніцах энергіі.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2021 года.

Прэв’ю: ichi.pro

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.