Вы тут

У МУС падвялі вынікі творчага конкурсу


У Міністэрстве ўнутраных спраў узнагародзілі фіналістаў конкурсу на найлепшыя фота- і відэаработу аб дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Усяго на конкурс было даслана больш за тысячу работ — здымкаў і ролікаў. Журы мусіла адабраць з іх найбольш кранальныя і запамінальныя.


Фота: МУС.

Пераможцаў вітаў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

— Вашы работы прымусілі нас паглядзець на сваю працу збоку. Вельмі важна, каб яна ўспрымалася людзьмі як нешта абсалютна натуральнае, бо ахоўваць грамадскі парадак, змагацца са злачыннасцю, абараняць людзей неабходна ў любой дзяржаве. Увогуле, конкурс з'яўляецца часткай вялікай інфармацыйнай работы Міністэрства ўнутраных спраў. Наша задача — не толькі сфарміраваць станоўчы вобраз ведамства, асвяціць праваахоўную тэматыку, але і стварыць у беларусаў перакананасць у тым, што МУС з'яўляецца часткай грамадства.

У намінацыі «За мірную Беларусь!» аўтары распавядалі пра дзейнасць міліцыі і ўнутраных войскаў па падтрыманні міру і бяспекі ў Беларусі. Яшчэ адна намінацыя, «Шлях да зорак», была прысвечана дзецям, якія хочуць у будучыні стаць міліцыянерамі.

Адным з лаўрэатаў конкурсу стала супрацоўніца Дубровенскага аддзела дэпартамента аховы Святлана Дзяржыцкая.

— Сын Мікіта калісьці хацеў стаць міліцыянерам, але, на жаль, планы давялося крыху змяніць. Але, нягледзячы на ўсё, трэба ж ісці да мары. І вось мы зрабілі фотагісторыю аб тым, як сабака дапамагае маленькаму сышчыку знайсці згубленую цацку...

Іншыя намінацыі былі прысвечаны дарожнай бяспецы, выхаванню дзяцей, а таксама гісторыі праваахоўных органаў.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Зірнуць праз аб'ектыў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Ніна Іванова: «Менавіта грамадства павінна рабіць крокі насустрач»

Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі амаль стагоддзе займаецца папулярызацыяй духоўных і культурных здабыткаў.

Культура

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Пра што сведчаць гістарычныя графіці ў самым старажытным захаваным храме Беларусі

Надпісы кшталту «тут быў...» на сценах з’яўляліся яшчэ ў Сярэднявеччы.

Грамадства

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Як сэканоміць на «камуналцы»? Інструкцыя ад спецыялістаў

Хто мае права на вяртанне грошай, а хто — заплаціць цалкам.