Вы тут

Турызм Прыдзвіння: хто і дзе адпачывае на Віцебшчыне?


Сярэдняя працягласць прабывання іншаземных турыстаў у Беларусі, якія былі кліентамі турфірм Прыдзвінскага краю, летась склала тры дні. Сярод 57,6 тысяч чалавек, адпачнуўшых у аграрных сядзібах, 1,2 % — іншаземцы. Дарэчы, на поўначы краіны такіх турыстычных кропак на прыродзе — 670. Пра гэта паведамілі ў Галоўным статыстычным упраўленні Віцебскай вобласці.


wikipedia.org

Што тычыцца нашых суграмадзян, якія выехалі за мяжу, іх у мінулым годзе было 13,6 тысячы. Найбольш папулярнымі для наведвання краінамі былі Егіпет, Турцыя, Расія, Чарнагорыя, Албанія, Туніс, Украіна, В’етнам, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Польшча. Туды адправіліся 95,5 % падарожнікаў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.